Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 10
«Натура, прырода былі нашымі выратавальнікамі і сябрамі, – расказваюць Ткачовы. – Пасля пераезду бацькоў у Мінск прыгледзелі сімпатычную вёску бліжэй да горада… Голацк палюбіўся нам. Кватаравалі мастакі ў Ганны Лявонцьеўны Прохарчык. Муж яе загінуў на фронце. Засталіся два сыны. Сталаваліся ўсе разам. Малака і бульбы хапала ўдосталь». Асабліва пасябравалі мастакі з Жорам – малодшым сынам гаспадыні. Гэта ён пазіраваў ім ля калодзежа, менавіта яго дзяўчаты абліваюць вадою.
Ткачовы ўспамінаюць:
– У Голацку Жора стаў як бы сувязным звяном паміж намі і вясковай моладдзю. Школа, сцены якой хуценька запаўняліся нашымі эцюдамі, на тры летнія месяцы рабілася своеасаблівым мастацкім клубам.
Эцюды Голацкага перыяду (прыйшоўся яго пік на лета 1953 г.) мастакі захоўваюць і цяпер. Гэта ці не самыя каштоўныя рэліквіі ў іх творчым архіве: «Яны не толькі ўспаміны пра той слаўны час, але і па сённяшні дзень крыніца натхнення для нас», – гавораць Ткачовы.
Вялікі натурны эцюд «У полі» напісаны з групы падлеткаў на фоне поля, дзе ўжо скасілі збажыну, дзе ўсе фігуры можна пазнаць. Ён рэпрадуцыраваўся ў часопісах, манаграфіях. А карціны, якія былі напісаны крыху пазней («Ля калодзежа» і «У полі. Самалёты ляцяць»), сталі на доўгі час візітоўкай братоў Ткачовых. Яны экспанаваліся на Усесаюзнай мастацкай выстаўцы ў Маскве – у Траццякоўскай галерэі. У 1955 г. «голацкія карціны» былі паказаны і на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве.
Дзе ж цяпер работы, якія створаны на беларускім матэрыяле? У экспазіцыях музеяў Пензы і Астрахані. Варыянт карціны «Ля калодзежа» перададзены ў музей братоў Ткачовых, які ў 1995 г. быў адчынены на іх радзіме – у Бранску.
Вышыні, якія адолелі браты Ткачовы і разам, і паасобку, – Вёска, яе вялікасць Вёска! Вяселлі і хаўтуры, нараджэнне дзіцяці і вясковая дзятва, старыя і маладыя…
Сёння карціны Ткачовых знаходзяцца болей, чым ў ста (!) музеях свету. А яшчэ – у прыватных калекцыях у Англіі, Бельгіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Канадзе, Кітаі, ЗША, Тайвані, Францыі, Паўднёвай Карэі, Японіі… Між іншым, у 1998 г. ў Кітаі (на рускай і кітайскай мовах) выдадзены велізарны альбом «Рускія мастакі браты Ткачовы». Работы Ткачовых прадаваліся на аўкцыёне Сотбіс.
…І, канешне ж, памятаюць вялікіх рускіх мастакоў, якія спрычыніліся да лёсу народа Беларусі, і ў Голацку, на Пухавіччыне.
Лейтэнант Загорын – палкоўнік з беларускіх Васілевіч
Нядаўняя смерць слыннага рускага паэта Андрэя Вазнясенскага нагадала такую гісторыю. Яшчэ раней памёр у вёсцы Пціч, што на Пухавіччыне, за лічаныя метры ад музея «Дудуткі»,