Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 16
![Братэрства - Алесь Карлюкевiч Братэрства - Алесь Карлюкевiч](/cover_pre330144.jpg)
Я чалавек па натуры прамы: на вялікі жаль, і ў Расіі, і ў Беларусі ля кінематаграфічнага руля шмат людзей, якія далёкія не толькі «ад усіх важнейшых для нас мастацтваў», але і ўвогуле ад культуры.
Якіх толькі глупстваў я, прафесійны літаратар і драматург, і мой таварыш, выдатны рэжысёр Юрый Аляксандравіч Елхаў, не наслухаліся. Зрабіў нават невялікую падборку з іх, якую можна смела змяшчаць у раздзеле «Знарок не прыдумаеш». Гасподзь ім суддзя. Але ўсім, хто за значнасцю і псеўдадзяржаўнасцю хавае худасочнасць мыслення, я даю водпаведзь у стылі паручыка Ржэўскага: «Не было на Русі такога кампота, каб я не дабіўся свайго», іначай грош цана мне як афіцэру-маргелаўцу.
– Барыс Акімавіч, калі не памыляюся, вы друкаваліся і ў беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісах «Нёман», «Маладосць»… З кім супрацоўнічалі? Хто вас падтрымаў у наладжванні творчых мастоў?
– З 28 год маёй армейскай службы болей паловы прыпадае на Чырванасцяжную Беларускую ваенную акругу. Служба ў Наваполацкім гарадскім ваенным камісарыяце, якой я, страявы камандзір, спярша быў не дужа рады, аказалася для мяне нечакана ўражлівай на багацце стасункаў, без перабольшання магу сказаць, з людзьмі ўнікальнымі. Выдатна ведаў легендарнага партызанскага камбрыга А. Марчанку, складаны характар якога аказаў «мядзведжую паслугу» партызанам. Аб іх гераічных справах і да гэтага часу няма паўнавартаснай кнігі. Мне пашчасціла неаднойчы размаўляць з Пятром Каратковым, генеральным дырэктарам Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода, які змагаўся на Ленінградскім фронце. Я захапляўся працоўнымі подзвігамі першабудаўнікоў, якія ў лічаныя гады ўзвялі Нафтаград на Дзвіне. У знак даніны іх памяці напісаў спачатку нарыс, які надрукавалі ў часопісе «Маладосць», а пасля пры падтрымцы Леаніда Дайнекі выдаў у Мінску кнігу «Правафланговы камсамола».
У часопісе «Нёман» супрацоўнічаў з Міхасём Стральцовым, Кастусём Тарасавым.
– Ведаю, што на вашым рабочым стале кніга пра Сімяона Полацкага… Як хутка прыйдзе яна да чытача?
– «Узвышанае і зямное» – так называецца тэлефільм, які арганічна ўпісаўся ў серыял «Народ, издревле нам родной». Зрабілі мы яго з Юрыем Елхавым па маім сцэнарыі, у аснове – рукапіс кнігі пра Сімяона Полацкага. Зацікавіць чыноўнікаў ад культуры ў фінансавай падтрымцы выдавецкага праекта, які складаецца з маёй кнігі, напісанай у лепшых традыцыях серыі «ЖЗЛ», і зборніка пропаведзей Сімяона Полацкага «Обед душевный», не ўдалося. На навуковую канферэнцыю