Братэрства. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 21

Братэрства - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

а таксама сусветны, з другога – развівацца ў нацыянальнай прасторы. У першым выпадку інтэграцыя прадугледжвае перакладчыцкую дзейнасць, каб нацыянальная літаратура была перакладзена на мовы народаў свету. Калі раней у Савецкім Саюзе працавала магутная індустрыя перакладу ў крос-культурным масштабе (узаемныя пераклады на рускую з моў народаў краіны і наадварот), то зараз яна па вядомых прычынах разладзілася. У нас, у Калмыкіі, узаемныя пераклады ажыццяўляюцца, як правіла, у прыватным парадку, выкарыстоўваюцца асабістыя сувязі. Хаця пісьменніцкія арганізацыі спрабуюць дапамагчы сваім сябрам, праўда, гэтая дапамога не мае перыядычнага характару. Кніг перакладаў няма ўжо даўно, у асобных выпадках такі выпуск мае юбілейную скіраванасць. Ёсць яшчэ раздзелы ўласных перакладаў сяброў-пісьменнікаў у аўтарскіх кнігах. Напрыклад, у нядаўнім двухтомным зборы твораў паэта Эрдні Эльдышава. Зборы твораў пісьменнікаў старэйшых пакаленняў выходзілі звычайна без іх перакладаў, нягледзячы на тое, што яны перакладалі шмат болей – і класікаў, і сучаснікаў. Сёння пераклады друкуюцца ў перыёдыцы.

      Адзін з масштабных праектаў 2000-х гг. – анталогія літаратуры народаў Паўночнага Каўказа ў перакладзе на калмыцкую мову – перарваўся на першым томе, выдадзеным у Элісце: няма калектыўнага фінансавання рэспублікамі, удзельнікамі праекта.

      – А як жа з выхадам у свет праз рускую мову… Ці не забыліся на гэты шлях?

      – Да 400-годдзя ўваходжання калмыцкага народа ў склад Расійскай дзяржавы ў 2009 г. была выдадзена пасля паўвекавога перапынку другая анталогія – «Паэзія Калмыкіі». Ужо на дзвюх мовах. У вядомых перакладах С. Ліпкіна, Ю. Нейман, Я. Казлоўскага, А. Нікалаева і інш. Новыя пераклады ажыццяўляюцца звычайна сіламі мясцовых літаратараў. Я, напрыклад, стала перакладаць паэмы і вершы бацькі на рускую мову, перакладаю часам і вершы другіх калмыцкіх паэтаў – К. Эрэнджанава, Д. Кугульцінава, Т. Бямбеева, В. Шуграевай, Э. Тэпкенкіева.

      Раней перыядычна праводзіліся Дні літаратуры ў Савецкім Саюзе ў розных рэгіёнах, што спрыяла развіццю творчых кантактаў, выданню кніг. У нас, напрыклад, праходзілі Дні расійскай літаратуры, Дні ўкраінскай літаратуры, у сваю чаргу, былі візіты ў адказ у тыя ці іншыя куточкі Савецкага Саюза. Цяпер гэтага, на жаль, няма. Некалькі гадоў назад мне пашчасціла па запрашэнні калег пабываць у Дагестане на свяце «Белых журавлей». Я напісала цыкл «Дагестанскія старонкі», у якім ёсць і вершы-прысвячэнні Расулу Гамзатаву, яны нядаўна надрукаваны ў Махачкале ў кнізе пра вялікага паэта.

      У свой час у Маскве ў выдавецтве «Прогресс» выдаваліся зборнікі выбраных твораў савецкіх пісьменнікаў на галоўных еўрапейскіх мовах. Напрыклад, кніга Д. Кугульцінава з паралельнымі перакладамі – на рускай і англійскай мовах. Гэта першае і апошняе ў гісторыі калмыцкай літаратуры такое выданне, якое пабачыла свет у сярэдзіне 1970-х…

      У сучаснай транскультурнай прасторы ўзрастае роля перакладчыка як пасрэдніка паміж літаратурамі, тым болей калі ён валодае некалькімі

Скачать книгу