Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 4

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

і багатай на гісторыю браслаўскай старонкі.

      Брэст

      Вядомасць сваю Брэст, старажытнае Бярэсце бярэ з XI ста годдзя. Упершыню згадваецца пад 1019 годам – у “Аповесці мінулых гадоў”. Узнік горад як гандлёвы цэнтр і крэпасць старажытнарускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскімі ўладаннямі. 3 1319 года горад – у Вялікім Княстве Літоўскім… У бліжэйшыя да нас стагоддзі Брэст у значнай ступені вядомы ў Еўропе, ды і ва ўсім свеце, дзякуючы Брэсцкай крэпасці, памежнай ролі горада.

      Памежнасць, пагранічча, знаходжанне горада на перакрыжаванні многіх шляхоў якраз і ўплывалі на лёсы многіх берасцейцаў. Як, між іншым, уплывалі і на прыцягненне ў горад асоб цікавых, творчых. Давайце паспрабуем узгадаць хаця б мастакоў з бліжэйшага да нас часу… Яны ж, пэўна, як ніхто, валодаюць вострым бачаннем рэчаіснасці. I часам нават гатовы дапоўніць знікнуўшыя фрагменты гістарычнай памяці. А калі ўжо спалучыць памкненне мастакоў з выразным фата графічным матэрыялам, то і зусім можна смела выпраўляцца ў падарожжа са старымі паштоўкамі.

      Іван Рудчык нарадзіўся ў Люблянскім ваяводстве ў 1908 годзе. У 1931—1934 гадах вучыўся ў Кракаўскай школе мастацтваў. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля ваенная біяграфія жывапісца звязана з Брэстам. Сярод яго карцін, якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Брэсцкім, Кобрынскім, Баранавіцкім краязнаўчых музеях, – “Крывавы золак 22 чэрвеня 1941 года”, “Ля сцен Брэсцкай крэпасці”, “У Брэсцкай крэпасці”… Часцей жа Іван Дзям’янавіч выступаў не як аўтар батальных сцэн, а як пейзажыст. Так што можна смела браць старыя паштоўкі – і звяраць па палотнах I. Рудчыка архітэктуру, помнікі, краявіды.

      У вёсцы Ліпна на Берасцейшчыне ў 1932 годзе нарадзіў ся пейзажыст, майстар нацюрморта Васіль Мікалаевіч Сабалеўскі. “Асеннія далі”, “Апошні снег” “Бэзавая квецень”, “Апошняе лісце” – вось дзе гімн прыродзе, яе краскам розных часін года! Ужо больш за паўстагоддзе карціны Сабалеўскага – на выстаўках, у экспазіцыях музеяў, галерэй.

      Брэст. Від на Думскую плошчу

      3 Валагодчыны прыехаў у Брэст мастак Леанід Салаўёў. Горад над Бугам стаў сапраўды родным, любімым у лёсе жывапісца. Асноўныя творы ўважлівага да характару Брэста майстра – “Каля сцен крэпасці”, “Старая капліца”, “Брэсцкая крэпасць”, “Холмская брама”. Дарэчы, болыпасць работ Леаніда Салаўёва знаходзіцца ў экспазіцыі і фондах музея “Брэсцкая крэпасць-герой”.

      “Цярэспальская брама”, “Вясна ў крэпасці”, “Асенні пейзаж” – назвы толькі некаторых “брэсцкіх” твораў мастака Генадзя Сурмы. Родам з Глуска, што на Магілёўшчыне, ён даўно паяднаны з Брэстам. Аглядаючы пейзажы і нацюрморты, зробленыя Генадзем Фёдаравічам, я ў каторы раз задумваюся над тым, што даўно наспеў час выдаць альбом пейзажаў берасцейскіх мастакоў. Іх увага да крэпасці, да роднага горада, яго блізкіх ваколіц не можа не ўражваць. Усялякія паралелі, безумоўна,

Скачать книгу