Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 7

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

гэтую лагерную мастацкую спадчыну, гэтыя літаратурныя памяткі, згадкі пра лагер разам, у адным томе. Пагадзіцеся, таксама за стаўся б нашчадкам яшчэ адзін помнік, яшчэ адзін фрагмент няпростага грамадскага, палітычнага жыцця.

      Бярозаўшчына – старонка, якая выпеставала, дала крылы многім пісьменнікам, мастакам слова. I сёння пры рэдакцыі мясцовай раённай газеты працуе літаратурнае абяднанне, якім кіруе знакаміты берасцейскі журналіст і краязнаўца Яўген Сяленя. У розныя гады да работы літаб’яднання спрычыніліся самыя розныя паэты і празаікі. Сярод іх – і Раіса Баравікова (яна і нарадзілася ў бярозаўскай вёсцы Пешкі), і Святлана Алексіевіч (пачынала свой журналісцкі шлях у мясцовай раёнцы), і Ніна Мацяш (доўгі час жыла ў горадзе Белаазёрску, зусім непадалёку ад Бярозы), і Зінаіда Дудзюк, і Алесь Разанаў (ураджэнец вёскі Сялец).

      Літаратурная біяграфія Бярозы і Бярозаўшчыны – гэта і няпросты лёс драматурга Міколы Арахоўскага. Ён нарадзіўся ў 1950 годзе ў Сяльцы. Тут і жыў, памёр у красавіку 1997 года. Напісаў шэраг адметных п’ес – “Напярэдадні”, “Машэка”, “Куку”, якія сталі падзеяй у тэатральным жыцці краіны. Шкада, што так мала было адведзена часу Міколу Арахоўскаму. Несумненна, талент яго мацнеў і развіваўся, і ў сваіх драматургічных памкненнях ураджэнец Сяльца ўзышоў бы і на новыя вышыні. Зямляк Міколы Арахоўскага – паэт Алесь Разанаў, які сёння аднолькава цікава піша вершы па-беларуску і па-нямецку. Фенаменальная з’ява ў літаратурным жыцці дваццатага стагоддзя: беларускі паэт паспяхова засвойвае нямецкі літаратурны Алімп!.. 3 Сяльца – і празаік Віктар Супрунчук.

      Бяроза багатая не толькі ўраджэнцамі, якія засведчылі сябе на ніве прыгожага пісьменства. Родам са старажытнага паселішча – нарадзіўся ў студзені 1900 года – вядомы гісторык савецкіх часоў Павел Горын (Каляда). У 1931—36 гады ён з’яўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Пасля загадваў кафедрай гісторыі СССР Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсігэта. Памёр у 1939 годзе. Імем Горына названы вуліцы ў Бярозе і Пружанах.

      3 бярозаўскай вёскі Агароднікі – удзельнік рэвалюцый нага руху ў Заходняй Беларусі Сцяпан Аляксеевіч Труцько. А з вёскі Першамайская (раней называлася Блудзень) – яшчэ адзін заходнебеларускі барацьбіт Васіль Герасімавіч Ясінскі. Быў сакратаром Бярозаўскага падпольнага райкама КПЗБ. 3 вёскі Сошыца – Іван Хвядчэня і Макар Скробат. Іван Міхайлавіч быў закатаваны польскай дэфензівай. Праз многія арышты, праз лагер у Бярозе-Картузскай прайшоў і Макар Міхайлавіч.

      Калі на памяць прыходзяць гэтыя і шмат якія іншыя імёны заходнебеларускіх рэвалюцыянераў, калі пачынаеш разважаць пра іх лёсы, становіцца зразумелым, якая гэта старонка ў жыцці Бярозы, Бярозаўскага краю – гады белапольскай акупацыі.

      На радзіме Шымона Перэса: Валожын

      Валожын для мяне бы родны горад яшчэ і па той прычыне, што з дня ў дзень у Мінску сустракаюся з валожынцамі. То завітае ў рэдакцыю паэтэса і журналістка Валянціна Гіруць-Русакевіч.

Скачать книгу