Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 10
3 Віліі – вытокі
Вілейка – з тых гарадоў, што старажытнасць сваю, быццам самую дарагую каштоўнасць, уводзяць у сучасны свет, аберагаюць і нашчадкам прадстаўляюць як самае галоўнае багацце. I плён ад гэтага ёсць немалы. Мяркую па сваіх уражаннях ад сустрэч з вілейчукамі розных пакаленняў. Ёсць у мяне сябар Толя Наркевіч. Чалавек, для якога гісторыя і блізка не можа стаць прафесіяй. А вось пагаворыш з ім, закранеш вілейскую тэму – дасведчанасць гістарычнага кшталту так і выліваецца з яго, бы з крыніцы бясконцай. А што ўжо казаць пра сустрэчы ў самой Вілейцы!.. Уся яе гістарычная прастора невыпадковая, яна складваецца з той, здавалася б, простай работы, якую ладзяць у Вілейцы і раёне дасведчаныя краязнаўцы, музейшчыкі, чулыя да даўніны асветнікі.
Выпадкова сустрэў у Мінску на турыстычнай выставе вілейскіх музейшчыкаў Валянціну Лапко і Вольгу Коласаву. Пацікавіўся навінамі. Расказалі, шторыхтаваліся да экспедыцыі “Вілія і яе берагі. Па шляхах графа К. Тышкевіча праз 150 год”…Амаль цэлы месяц яна доўжылася – з 5 чэрвеня да 2 ліпеня. А пачалася ў вёсцы Каменка адкрыццём помніка з нагоды 150-годдзя Канстанціна Тышкевіча. Будзем спадзявацца, што праект стане традыцыйным.
А я ў чарговы раз задумаўся, колькі ж славутых суайчыннікаў звязана з Вілейшчынай. Колькі іх знічкамі адляцела ў вечнасць!.. Нават гетман украінскі Піліп Орлік паходжаннем з вілейскай вёскі Касута. Там усталяваны яму помнік.
Вілейка. 1916 г.
А ў фальварку Мар’янполле, які цяпер не існуе, Касцяневіцкай парафіі Вілейскага павета нарадзіўся паэт-дэмакрат Эдвард Жалігоўскі. Першыя свае вершы “Туга”, “З літоўскіх мелодый” ён падпісваў псеўданімам Антон Сава. У 1846 годзе Жалігоўскі надрукаваў антыпрыгонніцкую вершаваную драму “Іардан”. Улады ўжо пасля выдання забаранілі твор. У Пецярбургу польскі паэт-дэмакрат пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам. На адным з вечароў наш зямляк прачытаў верш “Да брата Тараса Шаўчэнкі”. А ў вялікага Кабзара неўзабаве з’явіўся верш “Наследаванне Эдварду Саве”. Жалігоўскі з’яўляецца і перакладчыкам твораў Шаўчэнкі на польскую мову. Памёр наш зямляк у Жэневе ва ўзросце 48 гадоў. Там і пахаваны. А ў Вілейцы ёсць вуліца Жалігоўскага. Калі мы ўжо павялі размову пра літаратараў – ураджэнцаў Вілейшчыны, то варта ўзгадаць імя пісьменніка Касьяна Вясёлага. З біяграфіі яго няшмат звестак дайшло да нашага часу. Вось што, у прыватнасці, піша пра літаратара кандыдат філалагічных навук Янка Саламевіч: “Сапраўднае прозвішча і імя Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч… Нарадзіўся ў 1886 г. у вёсцы Губы Вілейскага раёна. Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, загінуў у канцы 1916 г. на