Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 9

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

(быў яшчэ і Усевалад Чэслававіч Іваноў). Ён нарадзіўся ў Ваўкавыску ў 1888 годзе. Пражыў амаль 90 год. А колькі павандраваць паспеў па свеце! У 1922—1945 гадах жыў у Кітаі. З тых вандровак – і кнігі: “Тайфун над Янцзы”, “Шлях да Алмазнай гары”, “На ніжняй Дзебры” – ды і шмат іншых аповесцей, апавяданняў, якія выходзілі і ў Маскве, і ў Хабараўску, і ў Паўднёва-Сахалінску. Цікавы лёс у літаратара-земляка. Пачынаў з вершаў. Следам за белай гвардыяй эмігрыраваў у Кітай. Рэдагаваў эмігранцкую газету “Гунбао”. У Харбіне і Токіо на рускай мове пабачылі свет яго вершаваныя кнігі “Вогненная душа”, “Санеты”, “Бежанская паэма”, “Паэма яды”. Апошняя з іх выходзіла чатыры разы. Найбольшую вядомасць усё ж атрымаў як журналіст. Асобнымі выданнямі выйшлі яго кнігі “У грамадзянскай вайне” (1921), “Ленін” (1928), “Крах белага Прымор’я” (1921), “1905 год” (1929)… У 1931 годзе прыняў савецкае грамадзянства. Працаваў у Харбіне як карэспандэнт ТАСС. А вярнуўся ў Савецкі Саюз у 1945 годзе. І ўвесь час пасля жыў у Хабараўску. Паэт Аляксандр Дракаруст, які жыў у Мінску, быў знаёмы з Івановым па Хабараўску. І вось што ён занатаваў у сваіх успамінах пад уражаннем ад кнігі Усевалада Нікандравіча “Туман над Расіяй”, выдадзенай пасля смерці нашага ваўкавыскага земляка: “…Газетныя артыкулы і нарысы. Многія, відавочна, пісаліся ў нумар. Але да гэтага ж часу цікава і злабадзённа. І ў цэлым, які разумны погляд на ранейшую Расію, на яе гістарычныя лёсы, на грамадзянскую вайну, эміграцыю. Апошняе – у асаблівасці.

      Не, для яго “Расія”, “радзіма” не былі пустымі словамі. Таму і вярнуўся, як толькі надарылася магчымасць, і, будучы досыць ужо вядомым пісьменнікам, знайшоў у сабе сілы пачаць усё з нуля (паступіў у КрайТАСС радавым супрацоўнікам).

      У кнізе гэтай рэдкая эрудыцыя спалучаецца з магутным тэмпераментам, глыбінёй і самастойнасцю меркаванняў. Магу сабе ўявіць, што адчуваў Усевалад Нікандравіч, гледзячы на нас, зносячыся з намі – малаадукаванымі, выхаванымі ў духу “ўсепераможнага вучэння” газецірамі!

      Ваўкавыск. Вакзальная вул. Пачатак XX ст.

      Ён быў асцярожны: ведаў, з кім мае справу. Але заўсёды ўмеў знайсці спосаб выказаць свой – прынцыпова адрозны ад нашага – пункт гледжання па многіх пытаннях: ад гістарычнай ролі Пятра I да творчасці Гогаля і Шчадрына. Аднойчы, не помню цяпер з якой нагоды, мы з ім загаварылі пра рэвалюцыі. І раптам узляцела ўверх густое напалову сівое брыво. У. Н. па-змоўніцку нахіліўся да мяне і з усмешкай вымавіў: “А справа ж Хрыстова, Саша, не здзейснілася – не!”

      У Ваўкавыску самы час адкрываць літаратурна-мастацкі музей. Пісьменнікаў і мастакоў, якія нарадзіліся ў горадзе і ваколіцах, – безліч. Адна толькі асоба Станіслава Жукоўскага (ён нарадзіўся ў маёнтку Ендрыхаўцы ў маі 1875 года) чаго вартая. У 1907-м трыццацідвухгадоваму жывапісцу было прысвоена званне акадэміка. Пейзажы “Нёман”, “Лес. Папаратнік. Захад”, “Месячная ноч”, “Крыгаход на Нёмане”, “Рэчка на Палессі”, “Рака Вілейка” і зараз лічацца ўзорамі жанру. З

Скачать книгу