Шалом. Артур Клінаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шалом - Артур Клінаў страница 21

Шалом - Артур Клінаў

Скачать книгу

выйшаў на кухню.

      Галава крыху пабольвала – ці то ад скотчу, ці то ад віна, што далі «тавагішчы» на дарожку, ці ад піва ды «Егермайстра», а можа, ад усяго адразу. На кухні панаваў маўклівы бардак мінулай ночы. Валяліся пустыя бляшанкі, сьмярдзела недапалкамі.

      «Час вастрыць лыжы на трасу», – падумаў Андрэ і паціху прабраўся ў маленькі пакойчык. Макс, расьцягнуўшы сваё даўжэзнае цела, спаў тварам да сьценкі. Інгрыд, на шчасьце, ляжала на краі ложка.

      Андрэ запусьціў руку пад коўдру й, як скульптар па матэрыяле, прайшоўся далоньню па выгібах яе цела.

      – Уставай, нам пара! – прашаптаў ён на вушка.

      Інгрыд расплюшчыла вочы й нейкі час моўчкі глядзела на Андрэ.

      – Нам пара! – паўтарыў ён.

      – Куды пара?

      – Як куды? У Бэрлін!

      – Ты ненармальны! – яна заплюшчыла вочы, потым ізноў зірнула на Андрэ й дадала: – Пачакай мяне на кухні.

      Калі Інгрыд зьявілася на кухні, Андрэ пераканаўся ў сваёй учорашняй здагадцы, што чорная касмэтыка яе толькі псуе, надае выгляд вульгарнейшы, чым ёсьць у жыцьці. Насамрэч вочы фасбіндэраўскага анёлка аказаліся настолькі выразныя, што ў прынцыпе не патрабавалі ніякай касмэтыкі, ну хіба самую дробязь.

      – Шайзэ! Галава баліць, – Інгрыд прысела каля стала, заваленага пустымі пляшкамі з-пад піва. Паглядзела на іх з надзеяй знайсьці хоць адну неадкаркаваную. – Што за шайзэ ты пытаў мяне ўначы?

      – А так, глупства! Праехалі!

      – Чортавы прыдуркі, хоць бы адну на раніцу пакінулі!

      Вытрымаўшы паўзу, Андрэ палез у заплечнік і выцягнуў бляшанку піва, якую прадбачліва заныкаў зь вечару.

      – М-да… Хведар Міхайлавіч мяне ня ўхваліць! – ён уявіў, як бровы Міхалыча на партрэце пэндзля Крамскога нахмурыліся, а ўказальны пальчык зрабіў некалькі амаль заўважных дакорлівых рухаў. Затое вочы Інгрыд, наадварот, акрыялі – у іх зазіхацеў лёгкі агеньчык:

      – Хто такі Фьедор Міхайловіц? – адкаркоўваючы бляшанку, спытала яна.

      – Ды так, знаёмы адзін. Дастаеўскі. Дастае мяне па раніцах! Прыйдзе, сядзе ля ложку й пазірае сумнымі вачыма!

      – Будзеш?

      – Буду! Але пазьней! Дабярэмся да Тахелесу – тады яшчэ як буду! «Трэба пазнаёміць яе з Хведарам Міхайлавічам!» – падумаў Андрэ, заўважыўшы, зь якім задавальненьнем Інгрыд перакуліла шклянку піва. Запаліўшы цыгарэту, яна запытала:

      – Што такое Тахелес?

      – Гэта калёнія мастакоў у Бэрліне. Табе там спадабаецца! Паехалі!

      – Ты ненармальны!

      – Ня хочаш? Ну й заставайся на гэтай смуроднай кухні сярод бычкоў і пустых пляшак! А мне трэба на трасу! – Андрэ ўзьняўся й дэманстратыўна накіраваўся да выхаду.

      – Стой! – Інгрыд пільна, ва ўпор паглядзела яму ў вочы. Некалькі імгненьняў, не міргаючы, узіралася ў іх, нібы счытваючы нейкую радыёграму, што перадавалася

Скачать книгу