Шалом. Артур Клінаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шалом - Артур Клінаў страница 6

Шалом - Артур Клінаў

Скачать книгу

хруснула. Вусны перасохлі. У грудзёх штосьці шалёна загрукала, як быццам нейкі нягоднік-баксэр залез у яго й моцна біў знутры дзьвюма вялікімі скуранымі пальчаткамі.

      Скамянеўшы між прылаўкамі, Андрэ зачаравана глядзеў на шалом. Невядома, колькі часу ён мог бы так прастаяць, калі б хтосьці нечакана не штурхануў яго.

      – Пшэпрашам, а-а… бітэ… – у гэты момант ён забыўся на ўсе мовы і мэханічна паслугоўваўся тымі, што першыя трапляліся на вусны.

      Нарэшце ён зрабіў два рашучыя крокі насустрач і, паказаўшы на шалом пальцам, запытаў:

      – Колькі каштуе?

      – Пяцьсот эўра, – гандляр, грубы, сівы мужык гадоў пяцідзесяці без усялякага энтузіязму ацэньваюча паглядзеў на Андрэ.

      – О’кей! – той павярнуўся і расчаравана патупаў у бок абутковай крамы.

      Аднак, прайшоўшы мэтраў трыццаць, раптам спыніўся. У ягонай галаве пачынаўся дзіўны незразумелы бунт. Думкі зьбегліся з розных бакоў і спрабавалі адначасова з хрыпатой перакрычаць адна другую, і кожная – усе адразу.

      – Прыдурак! – верашчала адна. – Ты мусіш яго купіць!

      – Цешча табе пакажа шалом! Яна адарве яго разам з тваёй галавою, – лямантавала другая.

      – Чортаў лузэр! Гэта твой шанец! Зьмяні сваё жыцьцё! Плюнь на цешчу! – крычала трэцяя.

      – Жонка выставіць цябе за дзьверы й запусьціць наўздагон самай цяжкой чыгуннай патэльняй!

      – Нічога страшнага! Калі яна пацэліць у галаву, на ёй жа будзе шалом!

      – З тваіх дзяцей будуць сьмяяцца ў школе й называць іх бацьку раганосцам!

      – І так усе ведаюць, што ты раганосец!

      – Ты заўтра выпраўляесься на фронт, і ты ведаеш: у акопе без шалома нельга!

      – Ты адпалохаеш усіх кліентаў і застанесься зусім бяз грошай! Хто даверыць надмагільны помнік паўдурку ў кайзэрскім шаломе!

      – Пашлі да д’ябла сваіх кліентаў! Няхай лепяць самі альбо зьвернуцца да Пятрова! Няўжо ты пра гэта марыў, калі хацеў стаць скульптарам! Ты ж жадаў быць, як Мікелянджэлё, ствараць вялікае-вечнае! А цяпер ты хто – чмо, што ваяе халтуры! Аднойчы мерцьвякі сапраўды зьбяруцца ды адпізьдзяць цябе дзе-небудзь у зацішным закутку могілак!

      – Цябе будзе спыняць кожны мент і пытацца пашпарт!

      – Нічога! Ты зробіш новы пашпарт і сфатаграфуесься на яго ў шаломе!

      – Дзеці на вуліцах будуць тыцкаць у цябе пальцам!

      – Цябе пакажуць па тэлевізары ў перадачы «Таемныя спружыны палітыкі», дзе назавуць масонам і лідэрам беларускай апазыцыі!

      – Ня страшна! Першы жыдамасон у Магілёве! Ты станеш папулярным! Ханыгі ў піўнухах будуць частаваць півам!

      – Хведар Міхайлавіч будзе вельмі задаволены! Уяві, як ён узрадуецца на нябёсах, пабачыўшы цябе ў прускім шаломе!

      – Твае адэпты вырашаць, што ты ўжо чокнуўся, і пачнуць піць да заходу

Скачать книгу