Шалом. Артур Клінаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Шалом - Артур Клінаў страница 8
Але цяпер ягонае адлюстраваньне было прыўкрасным. Ніякі твар Андрэ быццам знайшоў завяршэньне, гармонію, неабходны акцэнт. Шалом сядзеў на ім проста ідэальна, як быццам быў створаны дакладна пад памер галавы. Проста ад макаўкі адыходзіў вэртыкальны залаты шпіль. Чымсьці ён нават нагадваў шпільку цешчынага бота, толькі яна не прыбівала да зямлі, а летуценна ўзносіла ў неба. Андрэ зьмераў шпіль двума пальцамі, прыкінуўшы, што вышынёй ён каля дванаццаці сантымэтраў.
Шалом быў напаліраваны да ідэальнага бляску. Сівы гандляр, мусіць, добра пашчыраваў перад сёньняшнім кірмашом. Наблізіўшыся бліжэй да люстэрка, Андрэ паспрабаваў разгледзець рэльефны малюнак кукарды. На шыкоўным франтоне шалома важна гарцавалі два залатыя львы. Яны ці то трымалі ў лапах, ці то спрабавалі вырваць адзін у аднога залаты рыцарскі шчыт. Львы відавочна займаліся геапалітыкай, тузаючы распластаную на шчыце рыбу. Каб лепей разгледзець шалом, ён міжволі пацягнуў рукі ўгару, як раптам строгі ўнутраны голас вымавіў:
– Стой!!! Ня ўздумай здымаць!
Андрэ скамянеў. Ягоныя далоні застылі на шаломе.
– Здымай, здымай! Ня слухай яе!
– Калі ты яго здымеш, уся канцэпцыя зьнікне! Ты мусіш ніколі яго не здымаць! Нават зараз, калі цябе ніхто ня бачыць! У гэтым сэнс!
– Які ж у гэтым сэнс? Гэта крэтынізм нейкі! Што ж яму цяпер – усё жыцьцё ідыётам хадзіць?
– Ягонае жыцьцё і без таго суцэльны ідыятызм! Жыцьцё ўвогуле – лятэнтная форма ідыятызму. Ня ўздумай здымаць!
– Здымай! Ідыёт! Падумай, якое глупства ты на галаву начапіў!
– Сэнс! Сэнс! Сэнс! Дэкарацыя для дурняў! Што за карысьць ад гэтых сэнсаў, калі яны ўсё адно сканчаюцца пустэчай!
– Тыповая атэістычная лухта! Калі Бога няма, то ясна: наўкол пустэча! Толькі ня думайце, што Ён для ўсіх памёр!
– Дык што ж, сілком увераваць? Сказаць: веру, таму што ня веру! На зло сабе веру! А калі я ўсё ж такі веру, але па-іншаму! Калі для мяне ў пустэчы Бог і тоіцца! Толькі сэнсу ад гэтага ўсё адно больш не стаецца! Калі я ня веру, што заўтра ў мандавошку, потым у мядзьведзя, а потым у імпэратара ўвасоблюся! А сэнс таму й сэнс, што яго зразумець можна! Сэнс жа пустэчы для нас недасяжны! Можа, нам вымярэньняў бракуе, каб у яе прасачыцца?!
– Такія думкі трэба ў Сыбір! На Беламорканал ссылаць! Каб людзям жыцьцё не псавалі!
– На сябе паглядзі! Сама на «Беламоры» сядзіш! Зь блёкату ўсялякія ілюзорныя сэнсы выдзімаеш!
– Дура! На чым хачу – на тым сяджу! А ты ўвесь час бухая ходзіш! Самая крывая зьвіліна ў яго галаве!
Андрэ па-ранейшаму стаяў каля люстэрка, трымаючы рукі на шаломе. Разлад думак не даваў засяродзіцца і прыняць рашэньне. У нейкі момант яму нават падалося, што два львы на яго галаве зусім ня львы,