Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 1
Максім Багдановіч назаўсёды застаўся маладым.
Многія творы, якія былі напісаны народнымі Песнярамі на пачатку іх пісьменніцкага шляху, трапілі ў залатую скарбонку беларускай культуры, а «Вянок» Максіма Багдановіча стаў шэдэўрам не толькі нашай, а і сусветнай літаратуры.
Моладзь сучаснай Беларусі – гэта наша будучыня, таму вялікая ўвага дзяржавы надаецца менавіта маладому пакаленню. І сёлета ў Год моладзі, выдаючы кнігу прозы і паэзіі маладых, мы верым, што многія з нашых аўтараў з часам стануць вядомымі пісьменнікамі і творы іх заўсёды будуць цікавымі для чытачоў.
Вольга Агапонава
[1990 г. н.]
Лëс і лесвіца
Ён пакінуў свой лёс на лесвіцы
адзінай… мне… маўкліва
крок – і руцэ… імкліва
чырвоныя пялёсткі.
пакінуў мне адзінай,
ахвяраваўшы
толькі сваё
імя
яго мне
засталося
на прыступках, на якіх
пялёсткі тыя, што калісьці…
у руцэ гарэлі… ад вясны я
прынясу цяпер… яму прытулак
з адзінокім прытулкам… асенняга… месяца
каб знайсці… яго лёс… на лесвіцы
«Ці вартыя мы гэтай восені…»
Ці вартыя мы гэтай восені
з бурштынавым караванам лісця,
з паэтычным спатканнем кропель туману,
з аблокавай хваляй прачыстай,
калі рассякаем скрозь цені
восені…?
Саксафон
Мы чулі спрадвеку
ліры
адзіныя, ці адзінокія,
уратавальныя,
з плачам
абраныя.
душу пазбавілі,
ліры абраныя —
белыя раны
таму не крывавяць.
Чулі і сёння рэха
мінулага —
голас твой родны —
голас Гародні —
гукі катрынкі, апетай
сучаснай паэткай
улетку.
Не-летам
ішла
ў скаваным
скафандры
грахоў.
Мне ні жалейка, ні скрыпка, ні дудка,
ні дзіўны катрыншчык
ў самотным блуканні,
у горадзе-дзе, кажуць, светлыя твары,
не абяцалі натхнёных шляхоў,
толькі
пакутлівы стогн саксафона ў Гародні, дзе
голас твой родны.
Адзіны, тужлівы,
срэбна-латунны,
але-ле-туценны
ў свеце няўтульным
іграў саксафон.
хай стане і ён
сімвалам болю і плачу
адзінай замкнёнай Душы,
хай возьме ў палон
цені грахоў,
бо
Верую:
Ведаю:
і для цябе
стане
выратавальным —
срэбна-латунны
мой
саксафон.
Patria
пишет монах
в серединности дня
о центре земли,
где растили меня,
месте в межребье,
в пустотах дыханья.
шиповник (по жребью)
там – куст мирозданья.
(не движутся плиты…
во время молитвы…
не тлеют поленья…
в монашеском зренье…)
как вещи назвать? —
не хватает пространства.
отечеством, родиной, краем?
мытарством?
и плачет о Слове
земля под Голгофой
о сломанных ритмах,
скованных строфах.
«из греха, как из реки…»
из греха, как из реки,
яблоко Адама
в перламутр овом нутре
на руки попало
выбираю дом чужой
– обхожу владенья
– слышу в голосе своем
раковины