Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 11

Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева

Скачать книгу

засмучаная. А праз два дні зноў атрымала ліст. Гэтым разам цётка ўручыла мне яго яшчэ да сняданку, і ён не быў разрэзаны.

      «Дэйсі, спяшаюся падзяліцца з табой радаснымі навінамі! – пісаў мой пакорлівы слуга Л. паспешным почыркам, так не падобным на акуратны почырк яго прадзеда. – Я распытаў матухну, і яна ўзгадала, што сакрэтнік у прадзедавым доме быў, і, ты ўяўляеш сабе, быў нават патаемны пакой. Мы з табой прашляпілі яго, хоць пра яго ведалі ўсе родныя, туды ўпотай хадзілі паліць мае дзядзькі і бацька, калі былі ў юным узросце, а мая цётачка Генрыета, хто б мог падумаць, нават цалавалася там з адным кавалерам, калі яшчэ вучылася ў школе. Менавіта там на гнутых ножках стаяў сакрэтнік з чырвонага дрэва ў стылі барока, прадзед часта пісаў за ім лісты. Дык вось, пасля яго смерці дом адышоў мне, як самаму многаабяцальнаму спадкаемцу па мужчынскай лініі, а астатнім сваякам было дазволена ўзяць любую рэч на памяць. І яны не разменьваліся на дробязі! Сакрэтнік павезла да сябе цётачка Мод. Ні пра якую патаемную шуфляду матухна мне не сказала, а яна абавязкова распавяла б, калі б ведала, з чаго я раблю выснову: шуфляда ўсё яшчэ захоўвае сваю таямніцу. Цётачка Мод жыве ў Млынавым Раўчуку, і я ўваходжу ў лік яе любімчыкаў, таму мы зможам нанесці ёй візіт у любы зручны для цябе дзень без папярэдняй дамоўленасці, цётачка цяжкая на нагу і не ездзіць па гасцях, а прымае іх у сябе. Прыязджай, мне не церпіцца вытрыбушыць сакрэтнік і даведацца нарэшце пра тваю страшную таямніцу».

      Чытаючы ліст, з гэтымі доўгімі таропкiмi фразамі і незлічонымі коскамі, я нібы чула паспешлівы голас Лема. Спадкаемцы, цётачкі, таямніцы, – з якой цікаўнасцю ён разведваў уласную сямейную гісторыю, і якімі пацешнымі падрабязнасцямі была яна поўная. Я не стрымала ўсмешкі. І гэта ўсмешка, напэўна, дала нагоду маёй цётцы і сёстрам пляткарыць пра мне. «Мая падчарка атрымлівае лісты ад невядомага нам мужчыны з іншага горада», – выдатная тэма для плётак, калі б не кідала цень на ўсё сямейства. Я была ўжо занадта дарослай для выхаваўчых гутарак, таму цётка з маўклівым неўхваленнем назірала, як я збягаю ўніз па сходах і, не лічачы патрэбным больш прыкідвацца, паведамляю ўсім, што еду ў Млынавы Раўчук па важных справах. Прызнаюся шчыра, я цешылася не толькі таму, што таямнічае зелле восьвось зробіць мяне бачнай і прыкметнай, але і таму, што зноў убачу Лемюэля. І слова гонару, ён таксама быў рады мяне бачыць, ён сустрэў мяне на аўтобуснай станцыі і мы адразу адправіліся да цётачкі Мод.

      Цётачка Мод аказалася ветлівай карпулентнай дамай нявызначанага ўзросту. Вы заўважалі, што худыя жанчыны ў старасці пакрываюцца сетачкай маршчын, як старадаўнія кітайскія вазы, а поўныя застаюцца пры гладкай скуры, як туга набітыя пухам падушачкі? Цётачка Мод уся складалася з падушачак, вобразна кажучы. І ўвесь у падушачках быў яе дом. Калі б існавалі вымяральнікі ўтульнасці, што ацэньвалі б інтэр’ер па ступені напоўненасці котачкамі, ружачкамі, рушачкамі, то ў доме цётачкі Мод такой утульнамер ашалеў бы, зашкаліў і назаўжды сапсаваўся. Але, увогуле, кароткачасовы візіт да гэтай дамы не мог нанесці

Скачать книгу