Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 24
Я слухала яго як у сне. Мне хацелася, каб гэты сон ніколі не заканчваўся, але дзесьці там, знадворку, у жорсткай рэальнасці ўжо звінеў званок будзільніка, і гэты будзільнік быў самых строгіх правіл.
– Але ж у цябе ёсць нявеста, – сказала я горка. – Навошта ты ўсё гэта кажаш мне, калі ёсць яна?
Ён нахмурыўся.
– Прабач. Ты маеш рацыю, гэта бязглуздая сітуацыя, недарэчная і брыдкая. Я павінен быў адразу табе сказаць, – мямліў ён, а я адчувала, што цёплая асалода ад яго слоў хутка згасае, і на змену ёй прыходзіць горкае, цягучае адчуванне пакінутасці і адзіноты…
– Мая нявеста, Дэйсі, ці разумееш, яна з тых дзяўчат, з якімі не ўсё так проста. Ты толькі не кажы маёй матухне, бо я нават яшчэ не зрабіў афіцыйную прапанову. Я збіраўся зрабіць надоечы, але ўсё адкладваў… Ведаеш, я страшэнна баюся, што мне адмовяць…
«Я б не адмовіла», – сумна падумала я. І мне зноў стала так шкада сябе! І на нейкае імгненне Лем зрабіўся мне непрыемны. Якое права мае ён стаяць тут і жаліцца на сваю строгую нявесту, якой ён баіцца? Мяне ж ён не баіцца, бо чаго мяне баяцца? Мне можна паплакацца ў камізэльку, я пашкадую, падбадзёру і дам добрую параду, а ён, як той міфічны мазгаклюй, расправіць крылцы і паляціць да сваёй нявесты з букетам ранункулюсаў у дзюбе…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.