Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 6
Я павольна прайшла ўздоўж жывой агароджы, зазірнула ў сад, праверыла брамку. Не замкнёна. Дарожка акуратна пасыпана пяском, у каменнай паілцы для птушак – вада, лужок перад домам пастрыжаны не так даўно, а каля кветніка з ружамі стаіць сіняя палівачка. Ці сэр Лемюэль даўно прадаў дом якому-небудзь аматару пакапацца на градках, накшталт маёй бабулі, ці ж у вольны ад вядзьмарства час ён любіць займацца садоўніцтвам. Ведаеце, у мяне ўзнікла дзіўнае пачуццё. Мне здалося, што я тут ужо была. Што я бачыла ўжо гэту сінюю палівачку, паілку для птушак, брамку з прымацаванай да яе паштовай скрыняй, кульгавы зэдлічак, укапаны ў зямлю пад грушавым дрэвам і стары ліхтар на верандзе. Дом, прысадзісты і традыцыйны, з зялёнымі стаўнямі і чырвонай дахоўкай, з флюгерам у выглядзе ўзброенага амурчыка – усё было цьмяна знаёма. Але ж я ніколі тут не была!
Фіранкі ва ўсіх вокнах былі захінуты, дымок з коміну не ішоў, і, мяркуючы па ўсім, гаспадара не было дома. Сад маўчаў, толькі паціху шамацела лісцем старая груша. Раптам штосьці шэрае – жаба ці мыш – шаснула ў траве, і я ўскрыкнула ад нечаканасці.
– Не палохайцеся, прашу вас, – раздаўся прыемны мужчынскі голас аднекуль зверху, і я здрыганулася зноў. Затым раздаўся такі гук, быццам хтосьці саскочыў з дрэва. Вы будзеце смяяцца, але першая мая думка была пра тое, што чараўнік толькі што прашамацеў перада мной у звярыным абліччы, а зараз абярнуўся зноў у чалавека і спяшаецца мяне супакоіць.
– Напэўна, мыш, – прамармытала я разгублена.
– Не, гэта не мыш, – запярэчыў мой суразмоўца, застаючыся нябачным.
Я разгублена аглядала зарасці маліны, кветнікі з рудбекіямі, высокія бэзавыя кусты. Так, здаецца, менавіта за бэзам мільгала белая кашуля. А то я ўжо спалохалася, што вяду гутарку з сапраўдным невідзімкам …
– Не мыш? – механічна паўтарыла я, і ён падхапіў, ці то спрабуючы пажартаваць, ці то проста гуляючы словамі:
– Так, так, менавіта, нямыш звычайны, у садзе пражывае цэлае сямейства. Яны не кусаюцца, не бойцеся! Нямышы сілкуюцца толькі кветкавымі пялёсткамі ды абрыўкамі нашых сноў. Добрых салодкіх сноў, – паспешна ўдакладніў ён, быццам я збіралася адкрыць сакваяж і прапанаваць нямышу звычайнаму чэрствы кавалачак свайго заўчарашняга начнога кашмару.
Я не знайшлася, што адказаць. У нейкі момант амаль паверыла ў існаванне гэтых нямышаў. Я ж прыйшла ва ўладанні чараўніка, так чаго ж дзіўлюся нябачным істотам? Здаецца, я больш падобна