Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 3

Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева

Скачать книгу

з карункамі, сталовае срэбра, аднесла на кухню кулінарныя кнігі ды прабабчын вышыты фартух. А рукадзельнае прыладдзе і гатовыя вышыўкі ў зашклёных рамках сёстры велікадушна аддалі мне.

      Гэта было сапраўды вельмі прыемна – сядзець на падлозе ў сваім пакоі і перабіраць прабабчыны запасы. Ніткі мулінэ яна сплятала ў рознакаляровыя косы, канву згортвала ў акуратныя рулончыкі, захоўваючы нават самыя маленькія кавалачкі, – а што, як спатрэбіцца квадрацік, каб вышыць манаграму на насавой хустачцы ці метку на бялізне? Гаплікі для вязання ляжалі ў невялікай касцяной шкатулачцы, вязальныя пруткі – у доўгім драўляным футаральчыку з разьбой. Яшчэ я знайшла прыгожую падушачку для іголак, вышытую крыжыкам ўпрыгожаную на бакавінках яркімі пацеркамі. Праўда, у ёй не было ніводнай іголкі, але гэта неістотна, у мяне досыць сваіх. Не адшукала я і няскончанай вышыўкі. А скончаных было роўна дзесяць, і я, крыху падумаўшы, развесіла іх на сцяне ў сваім пакоі. Усё лепш, чым пустая рамка. Цётка Аўгуста ўхваліла мой выбар.

      Клубкоў мне таксама дасталася шмат. Якасная воўна самых прыдатных для зімы адценняў – жоўтыя, чырвоныя, блакітныя, зялёныя і аранжавыя тоўстыя ніткі, да якіх не дабралася моль. Адны клубочкі былі тоўстыя, іншыя – усяго на пару радкоў, але гэта добра, я таксама заўсёды захоўваю рэшткі воўны: не хопіць на цэлую панчоху, але досыць, каб пусціць палоску кантраснага колеру. Яркія паласатыя рэчы вельмі цешаць узімку, калі вакол усё чорна-белае і халоднае. Магія, старажытная магія колеру, цяпла і ўмелых рук, што з любоўю ствараюць вопратку для сваіх блізкіх. У нашай сям’і ніхто не хварэе на грып, з чаго я раблю нясціплую выснову, што магія мая працуе добра. Ці, прынамсі, добра працуюць цёплыя і ўтульныя швэдары, шалікі і каптуры, якія я вяжу.

      Звязаўшы тры пары паласатых шкарпэтак, я даведалася аб прабабулі шмат цікавага. Аказваецца, яна збірала замежныя манеткі з паруснікамі ці дубовымі лісткамі на рэверсе, заколвала капялюш смешнай шпількай з сінім папугаем, любіла чырвонае віно, італьянскія арэхі і чырвоныя мятныя цукерачкі. І вельмі не любіла змотваць ніткі ў клубок проста так, таму брала пачатак ніткі на ўсё, што траплялася ёй пад руку. Пасля шостай пары шкарпэтак у маім рукадзельным кошыку сабралася вялікая калекцыя прабабчыных прывітанняў: коркі з вінаграднымі лозамі і срэбны напарстак, шаўковая стужка і арэхі, манеткі і брошка, шпілька і стары алавяны салдацік, ледзянцы ды абгрызак чорнага аловачка для броваў. А пасля восьмай пары шкарпэтак я высветліла нешта цікавае пра сябе, бо ў сярэдзіне чарговага клубочка хаваўся абрывак вельмі дзіўнага ліста.

      Спехам выдраная чвэртачка тонкай жаўтаватай паперы была шчыльна спісана абапал.

      Я бачыла не так шмат почыркаў, бо лістоў мне ніхто не піша, але мне ўсё ж ёсць з чым параўнаць. Напрыклад, мая сястра Эма цярпець не можа пісаць. Калі ёй даводзіцца складаць спісы для пакупак ці перапісваць у сшытак кулінарны рэцэпт з жаночага часопіса, узятага ў бібліятэцы, яна пыхкае і надзімаецца, выводзячы

Скачать книгу