Сімъ побѣдиши. Алесь Пашкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч страница 12

Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч

Скачать книгу

– падтрымаў яго Заяц і нечакана перапытаў: – Дык усё ж ён прадаў тое Евангелле?

      – Ды хто ж яго цяпер ведае? – праз насцярожную паўзу паціснуў плячыма старэйшы Янкавіч і працягнуў: – Не разумею я мітусні вакол той кнігі. Евангелле і Евангелле. Вунь іх цяпер колькі сучасным друкам размножана! І ўсе яны аднолькавую сілу маюць, бо праз аднаго Хрыста дадзеныя.

      – Так, – зноў пагадзіўся Заяц і, узрушана варухнуўшы галавой, спытаў: – А чаму менавіта евангеліста Яна абралі сваім патронам афонскія кніжнікі?

      – Бо якраз ён, – старэйшы Янкавіч нібыта чакаў гэтага пытання, і твар яго радасна змяніўся, – якраз ён, хоць і быў непісьменным, першым атрымаў дар духа Святога: абвясціў тое, чаму іншыя тры евангелісты спачатку не навучылі. Ён гаварыў пра ўцялесненне Слова: «І Слова стала плоццю».

      – А чаму Яна называюць любімым вучнем Ісуса? – распытваў далей Заяц.

      Старэйшы Янкавіч усміхнуўся:

      – Цудныя дзеі твае, Госпадзе… Толькі не крыўдуйце, калі ласка… Я і прысніць не мог, што савецкі прафесар, хутчэй за ўсё камуніст, выявіць такую глыбокую цікавасць «опіумам народа», як называў рэлігію Маркс… У Госпада, дарагі дружа, усе дзеці з паствы ягонай любімыя. Сярод іх – і святы евангеліст Ян. Ён, калі хочаце ведаць, родзіч Хрысту… Яго пляменнік. Так! Іосіф меў ад першай жонкі сямёра дзяцей: чатырох хлопчыкаў і трох дзяўчынак: Марфу, Эсфір і Саламію. Саламія нарадзіла Яна. А затым Іосіф заручыўся з Марыяй, ад якой з Божай таямніцай і нарадзіўся Хрыстос. Да ўсяго, святы Ян, пра якога Вы спыталі, згадваецца ва ўсіх Евангеллях як адзін з самых набліжаных да Госпада апосталаў. На тайнай вячэры ён першы, прыхінуўшыся да грудзей Хрыста, спытаў: «Госпадзі, хто выдасць цябе?». А затым, пасля ўкрыжавання Ісуса, ён быў высланы царом Траянам за абвяшчэнне слова Гасподняга на выспу Патмас, дзе і прадыктаваў святое Дабравесце Евангелле…

      – Ну вось… – перад імі з’явілася чарнявая гаспадыня, а з ёй – пахкая цім’янам, лаўрам, біберам і ўсемагчымымі ўсходнімі зачынамі смажаніна. – Ой, забыла… – Прыгажуня мітнулася і выставіла на стол літровую бутлю каньяка мясцовай маркі «Рубін» – з выявай на ружова фіялетавай этыкетцы ледзь не старадаўняй «Пагоні» – вершніка віцязя на кані перад развалінамі ну рыхтык Наваградскага замка, толькі ў руцэ вершніка замест мяча – напоўнены кубак, ці чаша па сербску…

      – Прашу ў гонар нашага госця іспіты здравіцу! – закахана ўсміхнуўшыся жонцы, прапанаваў малодшы Янкавіч.

      – Прабачце, гэта замнога… – паспрабаваў аднеквацца Заяц і адставіць напоўнены келіх, на што пачуў ад гаспадыні шчыра гарэзнае:

      – Ды што Вы, пасля гэтага нават за руль садзіцца можна!..

      – Так так! – далучыўся і старэйшы Янкавіч. – Садзіцца можна, толькі… не ехаць. Гэта я як кіроўца з вялікім стажам – і дарожным, і каньячным – сведчу.

      Выпілі, смачна закусілі.

      – Так так… – старэйшы гаспадар зноў пасур’ёзнеў. – Вы не крыўдуйце, прафесар, калі што кольвек з маіх расповедаў не да душы прыйшлося…

Скачать книгу