Сімъ побѣдиши. Алесь Пашкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч страница 8

Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч

Скачать книгу

кожнай хвіляй незвычайны трунак узнёсласці й жалобы запаўняў Зайцава цела, трунак, які апошні раз даводзілася піць ці не ў дзяцінстве, калі ў цэркаўку яго вадзіла бабця… Як усё даўно – і адносна блізка… Толькі змрочна, пуста ды хрыплае рэха пад нагамі і за парэпанымі калонамі… Толькі аніводнага ўсполыха васковай свечкі і пахне застарэлай цвіллю, як у закінутым склепе… І вось ён, ужо кандыдат гістарычных навук Заяц, зноў адрываўся ад рэальнасці і пераставаў бачыць сваіх калегаў…

      Галоўная святыня сабора – ікона Міхаіла Архангела. Злева ад Царскіх Варотаў – ікона Божай Маці «Дабрадатнае неба», ва ўвесь рост у яркіх вогненных промнях, як ілюстрацыя да Янавага Адкрыцця: «И явилось на небе великое знамение: жена, облеченная в солнце; под ногами Её луна… И родила она младенца мужеского пола, которому надлежит пасти все народы жезлом железным…».

      Жэзлам жалезным – паўтарылася ў ім, калі цугам – адзін за адным – дайшлі да ранніх фрэсак з сюжэтамі прыпавесці пра багатага і Лазара на сценах у дзяканніку ніжняга яруса, яруса, дзе ўладкаваная ўсыпальня Івана IV Васільевіча, празванага Грозным1… Усыпальня першага маскоўскага цара, які пашырыў дзяржаўную тэрыторыю. Яго пахавалі тут, пад сцёртымі плітамі падлогі, і парэшткі яго – сярод сарака шасці белакаменных плітаў у бронзавых футаралах з раслінным арнаментам і надпісамі вяззю.

      Эксгумацыя труны Івана Жахлівага – і ёсць мэта іх незвычайнай «экспедыцыі».

      – Значыць так. Паўтараю яшчэ раз: асаблівая ўвага – на дадатковыя прадметы. Адзначаем усё, што падобнае на кнігу ці не з’яўляецца часткамі трупа… – нагадвае «навуковец у штацкім», намеснік начальніка N га ўпраўлення КДБ…

      Бронзавае наверша ўскрылі лёгка, а вось пліта паддавацца не хацела. Зламаўся адзін з дамкратаў, і на падлогу пачала выцякаць жаўтавата іржавая жыжка. Давялося падымаць пачаргова з бакоў – і падстаўляць драўляныя кліны. Большыя, яшчэ большыя…

      Шэрхлы скрып, нібыта хтось ідзе па падсохлым імху ці пяску. Адчуванне не з лепшых у гэтай напампаванай электрычным святлом мёртва каменнай прасторы. Як чыесьці крокі… Распавядалі, што да крыпты Івана Жахлівага прыходзіў Сталін: пастаіць з незапаленай люлькай, моўчкі паківае галавой – і марудна назад. Адна рука за спіной, другая, з люлькай, спераду…

      Нарэшце і сама труна – як царкоўная рáка, пакрытая срэбнымі пласцінамі.

      – Асцярожна. Не выпусціце джына… – жартоўна шэпча «навуковец у штацкім», калі спрактыкаваныя археолагі мякка ўзнімаюць вечка.

      Шаравата шэрхлыя косці аддзеленыя ад хрыбта… Узнімаюцца мацуюцца толькі шэсць верхніх рабрын, якія амаль пяць стагоддзяў таму прыкрывалі ўладарныя грудзі… Правая рука, правільней, тое, што ад яе засталося, нібыта надломленая і падсунутая пад «спіну». На ёй, а таксама па вертыкалі шкілета – фрагменты пашарэлай тканіны. Косткі ступняў павернутыя ў адзін бок і ўпіраюцца ў сценку труны.

      Прафесар

Скачать книгу