Сімъ побѣдиши. Алесь Пашкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч страница 6

Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч

Скачать книгу

І хто будзе ахоўваць?

      – Колькі ў тваім манастыры манахаў? – раптам як пра нешта ўспомніў патрыярх.

      – Акром тых, хто ў скітах, трыццаць два…

      – З табой, значыць, трыццаць тры?

      – Так, – ігумен яшчэ не разумеў прычыны пытанняў.

      – Вось, нават і ў гэтым – сімвалічна… – патрыярх устаў і паклаў на плячо ігумена руку. На пярсцёнках завесяліліся адлюстраванні свечак. Ігумен таксама памкнуўся ўстаць, але патрыяршая рука спыніла яго, і позіркі абодвух сустрэліся: – З нябеснай дапамогаю Госпада нашага Ісуса Хрыста, са святою падтрымкаю Маці Ягонай Вечнадзевы Марыі наракаю аб стварэнні патрыяршага манашскага брацтва, клопатам якога навекі стануць зберажэнне і пашырэнне Евангельскага слова і кніг царкоўных. У іх наш пачатак, і канец, і аднаўленне. «На пачатку было слова, – вучыў святы апостал Ян, – і Слова было ў Бога, і Слова было Богам»… – на хвілю запанавала продумнае маўчанне. Патрыярх перахрысціўся і закончыў: – Веру ў промысел Божы, які, брат Ніл, спадобіў цябе. Быць табе магістрам брацтва, і называцца яму адсюль і навекі ў гонар любімага Хрыстовага вучня апостала Яна…

* * *

      1453 год

      Ганец з Канстанцінопаля дабраўся да афонскага манастыра роснай чэрвеньскай ноччу. Манах брамнік правёў яго да ігумена, а калі пачуў навіну – выпусціў з рук паходню…

      – У мяне пасланне ад патрыярха, – прахрыпеў змучаны ганец. Ягоны твар быў пакрыты брудам ды потам і ў цьмяных усполыхах свечак здаваўся васковым. Доўгія валасы збіліся ў пасмы, сцягнутыя на ілбе вяроўчынай. Вочы пасля доўгай коннай дарогі – марскі шлях быў перакрыты – патухлі. – Горад гарадоў Візанцій памёр… «І зацьміліся сонца і паветра ад дыму… І з дыму выйшла саранча на зямлю, і дадзена ёй была ўлада…»

      Ганец не дагаварыў – галава хітнулася, і ён цяжка зваліўся на каменную падлогу. Пакуль паслушнік і манах брамнік вярталі яго ў прытомнасць, ігумен, мружачы павекі, прачытаў пасланне патрыярха Афанасія, які тры гады таму ўзышоў на святы сталец.

      «Брат мой любы ў Хрысце, дабраслаўны Ніле! Хай вечна будзе з табою Божая мілата!.. У гэтыя страшныя дні, калі руйнуюцца святыя сцены Канстанцінопаля, калі іншаверцы захопліваюць нашыя храмы і забіраюць хрысціянскія жываты, пішу табе гэтыя апошнія свае радкі… Будзем маліць Збаўцу ўмацаваць веру нашую… Бо ў Бога не застанецца бяссільным аніякае слова…

      Любы браце, рабі тое, на што дабраславіў цябе святой памяці патрыярх Іосіф! Можна знішчыць храм на зямлі, але слова Божае ў целе нашым застанецца! Нагадваю наказ апостала Пётры: „…быццам толькі што народжаныя немаўляты, палюбіце чыстае малако слова, каб ад яго ўзраслі вы дзеля выратавання“… Вераю Хрыстовай выратуемся!

      Амаль усю ліберыю вывезлі мы да аблогі горада ды захавалі там, дзе ўмоўліваліся з табой. Візантыйская Сафія рушыцца, але застаюцца яшчэ тры ейныя сястры, узведзеныя ў гонар і ў славу Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Кіеве, Полацку і Ноўгарадзе. Хай Нябесная Апякунка дапаможа табе й братам янітам здзейсніць задуманае і перадаць ім Слова

Скачать книгу