Сімъ побѣдиши. Алесь Пашкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч страница 4

Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч

Скачать книгу

Нябесны стваральнік, – прашаптаў Ніл і перахрысціўся.

      На асмужаным даляглядзе вынырнуў пазалачоны купал Святой Сафіі.

      Толькі напрыканцы трэцяй варты1 афонскі ігумен патрапіў у Верхні горад. Патрыяршы спраўнік запрасіў у гасцёўны пакой, дзе манахі – Ніл і ягоны келейнік – маглі памыцца і адпачыць з дарогі.

      – Яго Вялікасць Боская Усесвяцейшасць Архіяпіскап Канстанцінопальскі Новага Рыма і Усясветны Патрыярх, – паведаміў ён, развітваючыся, – зможа прыняць вас пасля вячэрні.

      Службу ў Святой Сафіі яны аніяк не маглі прапусціць – калі б нават раскрыліся нябёсы над Вечным горадам і загулі трубы іерыхонскія. Келейнік наведваў храм упершыню, а ігумен Ніл у свае маладыя гады быў ягоным дыяканам – ды таксама адчуў першасную акрыленасць ад сузірання велічных сценаў. Унутры яны, як і падлога, да самага мазаічнага ўзвышша пакрытыя прыроднымі роспісамі мармура з белымі, бірузовымі і вогненна карычневымі вертыкальнымі разводамі… Вось і Харалагін, дзверы, праз якія можна выйсці на каменны пандус і дабрацца на верхнюю галерэю – нібы на нябачных крылах узняцца да залачоных архангелаў і зверху ўвабраць у дрыготкую душу храмную прастору…

      Аграмадны купал, які – здавалася звонку – уціскаў святыню ў грэшную зямлю, унутры на далонях двух нефаў выглядаў лёгкім і ўзлётным. Можа – ад сонечнага вянка ўрэзаных у яго авальных вокнаў, можа – ад гонкіх узалочаных фрэсак, можа – ад высозных калонаў, а можа – ад намоленых слоў, што гучалі пад тым купалам і ўжо не месціліся ў храме.

      Але ім, малітоўным словам, было прасторна ў манашскіх душах, якія ў час гэтай вячэрні таксама ўзнімаліся да нябеснага купала…

      – Эвлагітэ! – ігумен упаў на калені, калі патрыярх увайшоў у свой тронны пакой – пераапрануты, у простым падрасніку. На галаве замест сферычнай клабукі была белая скуфія.

      – Бог дабраславіць, мой дарагі брат! – адказаў патрыярх і таксама ўкленчыў перад госцем. – Думаў, ужо й не пабачу тваю мудрую сівізну.

      Яны абняліся і прыселі на лаву, прыстаўленую ўздоўж сцяны з высокім арачным акном. Леваруч ад іх на пакрытым дарагім дываном узвышэнні стаяў залачоны трон з аксамітнай падушкай і доўгімі кутасамі.

      Патрыяршы трон ніколі не пуставаў: на ім месцілася кніга старадаўняга рукапіснага Евангелля ў залатых вокладках. Па абодва бакі трону – гліняныя вазы гаршкі з доўгімі пальмавымі галінамі. Просты ж драўляны сталец патрыярха быў пад узвышэннем, але ўладыка сеў побач з госцем.

      – Ці добрай была дарога? І як цячэ жыццё Божае на Афоне?

      – Хвала Богу, і дарогі, і жыццё нашае добрыя, – пачаў Ніл – і спыніўся, не ведаючы, як падступіцца ў размове са сваім клопатам, але патрыярх нібыта адгадаў ягоныя думкі:

      – Аднак бачу пакутнае ў вачах тваіх: гавары.

      – На дванаццатым годзе чорнага скіту адкрылася нашаму старэйшаму брату Філафею відзежа нябесная: Маці Божая паказала яму бой двух галубоў, чорнага з белым. І ўбачыў брат наш Божы… смерць Канстанцінопаля

Скачать книгу