Авантуры студыёзуса Вырвіча. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры студыёзуса Вырвіча - Людміла Рублеўская страница 25

Авантуры студыёзуса Вырвіча - Людміла Рублеўская Пранціш Вырвіч

Скачать книгу

Мушка ля правага куточка роту, вусны намаляваныя сардэчкам так хітра, што здаюцца зусім маленькімі. Блакітныя вочы паглядаюць… ды не зразумела, з якім выразам паглядаюць. Ясна, што пры двары найперш трэба навучыцца хаваць пачуцці. Кудысьці знік мілы круцельскі выраз, гарэзныя жарынкі ў вачох… І няўжо гэтая лялька калісьці дапамагала Пранцішу залезці ў вакно менскага базыльянскага кляштара, цягала з Саламеяй бочачкі з порахам у сутарэнні пад Полацкам і дарыла Пранцішу Вырвічу на развітанне дастаткова палкія пацалункі? Не можа быць!

      Пранціш схіліўся ў нізкім паклоне, прагаварыў належныя цырымонныя словы вітання, адчуваючы, як унутры нешта перагарае, як няякасны кнот. Мары Вырвіча пра спатканне са сваёй дамай на больш роўных правах асядалі, як неахайна ўзбітыя вяршкі. Ён жа прасядзеў у аўдыторыях, гарбеў над падручнікамі, нічога за гэтыя тры гады не дамогся… Ён варты толькі пагарды! Пракляты Лёднік! Гэта былы слуга звёў юнака са слаўнага шляху, Вырвіч жа мог зараз быць у вайсковым мундзіры харужага ці паручніка… Ды святы Франтасій ведае, кім мог быць! А ён – усяго толькі недавучаны студыёзус…

      Паланэя Багінская нахіліла галаву добра, калі на вяршок, на знак прывітання. Хаця з такім упрыгожваннем на галаве асабліва не паківаеш. Пах eau de lavande, моднай лавандавай вады, у якой паненка, відаць, ледзь не купалася, зрабіўся яшчэ больш моцны, аж галава круцілася.

      – Добры вечар, пан Вырвіч. Рада бачыць вас у добрым здароўі. Спадзяюся, вы зможаце адказаць на некаторыя пытанні, якія ў мяне маюцца.

      Гаворка ў панны Багінскай была ветлівай і халоднай, як зімовае люстэрка, і чамусьці любое слова гучэла як загад, якога няможна аслухацца. Але Вырвіч раптам адчуў не пакору, а адчайную весялосць, якая ў цяжкія моманты заўсёды прыходзіла яму на дапамогу і была прычынай увесьчасных пракудаў. Лёднік бурчэў, што гэта наступствы перавагі ў арганізме вогненнай ды вадзяной стыхій адначасова: пар з вушэй у блазнюка часам ідзе.

      Вядома, паненка, што сядзела перад Пранцішам на адмысловай лаўцы, абцягнутай саф’янам, была ўпакаванай, як залатая цыбуліна, але ж пад усімі гэтымі абалонкамі з пудры, карункаў ды аксаміту ў яе знаходзілася тое ж самае, што і ў Агнешкі Пузыні з вуліцы Шкельнай. Вырвіч спрытна падскочыў, пацалаваў паненцы ручку – у яе блакітных вачох аж з’явіўся цень разгубленасці ад такой смеласці, стаў блізка, куртуазна схіліўшыся:

      – Ваша мосць не павінна сумнявацца, што маё сэрца даўно ёй належыць, і на любое пытанне з гэтых чароўных вуснаў я пастараюся зараз жа знайсці адказ…

      Справа была не ў словах, а ў тым, што Пранціш гаварыў, як вуркатаў, з тым дамешкам загадкавасці ды пяшчоты, які прымушаў віленскіх мяшчаначак чырванець і аддаваць русяваму студыёзусу свае сэрцы. Паланэя адвяла вочы – Вырвіч разумеў, што ёй не падабаецца гэткае вольнае абыходжанне, але нічога, пацерпіць – сама запрасіла, сама напусціла на сябе важнасці.

      – Я хачу папытацца пана пра адну рэч… Пра падарунак ягонае

Скачать книгу