Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 12
– Тут заблукаць было б цяжка. Але вось вашыя думкі вяртаюцца да Бічэра, і вы пільна гледзіце на яго партрэт, нібыта спрабуеце па рысах зразумець характар. Потым перастаяце жмурыцца, але ўсё яшчэ пазіраеце туды, а ваш твар робіцца задуменным. Вы згадваеце эпізоды кар’еры Бічэра. Я цудоўна разумеў, што пры гэтым вы не маглі не думаць пра місію ад імені паўночных штатаў, з якою ён прыязджаў сюды падчас Грамадзянскай вайны, бо памятаю вашае палкае абурэнне тым, як прынялі яго асабліва буйныя галовы. Вы так цвёрда стаялі тады на сваім, што я ведаў: думаючы пра Бічэра, вы не маглі не згадаць пра гэта. Праз імгненне я ўбачыў, што вы адвялі вочы ад партрэта і, відавочна, задумаліся пра Грамадзянскую вайну. А потым вашыя вусны застылі, вочы заблішчалі, вы сціснулі кулакі, і я ўпэўніўся, што вы думаеце пра мужнасць, якую паказалі абодва бакі ў той адчайнай барацьбе. Ваш твар пасумнеў, галава апусцілася: вы разважалі пра скруху, вусціш і пустую марнасць жыцця. Рука пацягнулася да старой раны, па твары праслізнула ўсмешка, якая сказала мне, што думка пра бязглуздасць такога спосабу вырашаць міжнародныя непаразуменні завалодала вамі. Тут я ўголас пагадзіўся з вамі ў гэтым і рады быў упэўніцца, што мае высновы былі слушнымі.
– Цалкам слушнымі! – адказаў я. – І цяпер, калі вы ўсё растлумачылі, вымушаны прызнацца, што гэтак жа ўражаны, як і раней.
– Завяраю вас, дарагі Ўотсан, усё гэта даволі павярхоўна, і я б не прыцягваў да гэтага вашай увагі, калі б аднойчы вы не выказалі пэўны недавер. Але ў мяне тут ёсць нешта, што можа выявіцца цяжэйшым, чым маё сціплае практыкаванне ў чытанні думак. Вы не бачылі ў газетах кароткай нататкі пра надзвычайную пасылку, што прыйшла поштаю да міс Кушынг на Крос-стрыт у Кройдане*?
– Не заўважыў нічога такога.
– Значыць, прапусцілі. Дайце мне газету… вось яно, пад фінансавай калонкай. Ці не будзеце ласкавыя зачытаць уголас?
Я злавіў газету, якую ён мне кінуў, і пачаў чытаць згаданую нататку. Яна называлася «Жахлівая пасылка».
«Міс Сьюзан Кушынг, што жыве на Крос-стрыт у Кройдане, зрабілася ахвярай таго, што можна было б палічыць агідным розыгрышам, калі б не акалічнасць, якая надала выпадку злавесны сэнс. Учора а другой гадзіне дня паштальён прынёс жанчыне невялікі пакет у карычневай паперы. Унутры была кардонная скрынка, запоўненая буйной соллю. Высыпаўшы яе, міс Кушынг з жахам убачыла, што там ляжаць чалавечыя вушы, відавочна зусім нядаўна адрэзаныя. Скрынка была дасланая з пошты ў Белфасце папярэдняе раніцы. Адпраўнік пазначаны не быў, а тое, што міс Кушынг – пяцідзесяцігадовая незамужняя лэдзі, якая вядзе ў найвышэйшай ступені адасоблены лад жыцця і мае так мала знаёмых і карэспандэнтаў, што атрымлівае пошту выключна рэдка, робіць справу яшчэ больш таямнічай. Зрэшты, некалькі гадоў таму яна жыла ў Пэнджы* і здавала пакоі ў сваім доме тром маладым студэнтам-медыкам, якім была вымушаная пазней адмовіць праз шум і непрыемныя звычкі. Паліцыя трымаецца меркавання, што гэтую агідную эскападу ў дачыненні да міс Кушынг маглі здзейсніць тыя трое, пакрыўджаныя і захопленыя жаданнем