Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 8
– Мы з сябрам вяртаемся ў горад начным экспрэсам, – заявіў Холмс. – Мы чароўна надыхаліся чысцюткім дартмурскім паветрам.
Вочы інспектара акругліліся, а вусны палкоўніка расплыліся ва ўхмылцы.
– Дык вы ўжо не спадзеяцеся арыштаваць забойцу беднага Стрэйкера? – спытаў ён.
Холмс пацепнуў плячыма.
– Відавочна, тут ёсць сур’ёзныя перашкоды, – адказаў ён. – Але я, тым не менш, не пераставаў бы спадзявацца на тое, што ваш конь возьме ўдзел у спаборніцтвах у аўторак, і настойліва вас прашу трымаць жакея напагатове. Магу я папрасіць у вас фотакартку містэра Джона Стрэйкера?
Інспектар дастаў адну з канверта і перадаў яму.
– Дарагі Грэгары, вы проста прадбачыце ўсе мае жаданні. А зараз, калі ласка, пачакайце хвілінку, мне трэба аб чымсьці спытаць пакаёўку.
– Сказаць начыстую, ваш лонданскі кансультант мяне зусім расчараваў, – прызнаўся палкоўнік Рос, як толькі мой сябар выйшаў з пакоя. – Я не бачу, каб мы хоць як прасунуліся з яго прыездам.
– Прынамсі, у вас ёсць ягоная ўпэўненасць, што конь будзе ўдзельнічаць у скачках, – сказаў я.
– Так, у мяне ёсць ягоная ўпэўненасць, – адказаў палкоўнік, паціснуўшы плячыма, – але лепш бы ў мяне быў конь.
Я толькі збіраўся сказаць што-небудзь у абарону свайго сябра, як той зноў увайшоў у пакой.
– Ну што ж, джэнтльмены, – сказаў ён. – Я зусім гатовы ехаць у Тавісток.
Калі мы сядалі ў экіпаж, дзверы для нас прытрымліваў адзін з памочнікаў конюха. Раптоўна Холмсу прыйшла, відаць, у галаву нейкая ідэя, бо ён нахіліўся і дакрануўся да рукава хлопца.
– Вы трымаеце некалькі авечак у загоне, – сказаў ён, – а хто іх даглядае?
– Я, сэр.
– З імі не здаралася нічога дзіўнага апошнім часам?
– Не знаю, ці гэта варта згадкі, але тры з іх нядаўна пачалі кульгаць, сэр.
Я ўбачыў, што Холмса вельмі ўсцешыў гэты адказ, бо ён задаволена хмыкнуў і пацёр далоні.
– Трапны стрэл наўздагад, амаль наўздагад, – пахваліўся ён, сціснуўшы маё плячо. – Грэгары, настойліва звяртаю вашую ўвагу на гэтую ўнікальную эпідэмію сярод авечак. Ну што ж, фурман, паехалі!
У палкоўніка Роса на твары адлюстроўваўся скепсіс у дачыненні да здольнасцяў майго кампаньёна, але па выглядзе інспектара я бачыў, што заўвага Холмса яго вельмі зацікавіла.
– Вы лічыце, гэта важна? – спытаў Грэгары.
– Надзвычайна.
– Ёсць яшчэ штосьці, на што вы раілі б мне звярнуць увагу?
– На тое, як цікава паводзіўся сабака ўночы.
– Але сабака нічога не рабіў уночы.
– Вось