Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 4

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”

Скачать книгу

на жываце і насунуўшы капялюш на вочы, а я з цікавасцю слухаў размову двух дэтэктываў. Грэгары трымаўся дакладна той тэорыі, што агучыў Холмс у цягніку:

      – Сіло зацягваецца вакол Фіцроя Сімпсана, – казаў ён, – і сам я перакананы ў вінаватасці гэтага хлопца. У той жа час прызнаю, што доказы супраць яго толькі ўскосныя і што далейшае расследаванне можа іх разбурыць.

      – А што наконт нажа Стрэйкера?

      – Мы схіляемся да высновы, што падчас падзення ён параніў сябе сам.

      – Мой сябар доктар Ўотсан таксама прапанаваў такую гіпотэзу па дарозе сюды. Калі так, то гэта доказ супраць падазраванага Сімпсана.

      – Несумненна. У яго не было ні нажа, ні ранаў. Безумоўна, факты супраць яго. Ён быў вельмі зацікаўлены ў знікненні фаварыта. Хлусіў пад прысягай, што не падсыпаў наркотыку памочніку конюха. Відавочна, што ён выходзіў з дому ў навальніцу; пры ім быў цяжкі кій, а ягоная шыйная хустка знойдзеная ў руцэ забітага. Думаю, мы маем дастаткова доказаў, каб аддаць яго пад суд.

      Холмс адмоўна пакруціў галавой.

      – Кемлівы адвакат не пакіне ад іх каменя на камені, – сказаў ён. – Навошта Сімпсану выводзіць каня са стайняў, калі ён мог нанесці яму якія-небудзь пашкоджанні проста там? Ці знайшлі ў яго дублікат ключа? Які аптэкар прадаў яму опій у парашку? І яшчэ – дзе ён, чужы для гэтых мясцінаў чалавек, змог схаваць каня, асабліва такога каня? Як, дарэчы, ён сам тлумачыць гісторыю з запіскай, якую хацеў перадаць памочніку конюха праз пакаёўку?

      – Гаворыць, што гэта была дзесяціфунтавая банкнота. Адну такую знайшлі ў ягоным кашальку. А астатнія пярэчанні не такія ўжо і непераадольныя, як падаецца. Мясціны ён ведае. Ён двойчы здымаў летні домік у Тавістоку. Опій мог прывезці з Лондана. Скарыстаўшыся ключом, выкінуў яго, бо ўжо не меў у ім патрэбы. Конь можа быць на дне капальні ці ў старой шахце на тарфяніках.

      – А пра шыйную хустку што кажа?

      – Прызнае ў ёй сваю і сцвярджае, што згубіў яе. Але ў справе з’явілася новая дэталь, якая можа падмацаваць версію пра тое, што са стайні каня вывеў менавіта ён.

      Холмс навастрыў вушы.

      – Мы знайшлі сляды цыганскага табара, які стаяў за мілю ад месца забойства ў панядзелак ноччу. У аўторак цыгане зняліся з месца. Калі дапусціць, што паміж імі і Сімпсанам была дамоўленасць, ён мог весці да іх каня, калі быў заспеты, і імаверна, што конь цяпер у іх.

      – Выглядае праўдападобна.

      – Цяпер мы прачэсваем тарфянікі ў пошуках гэтага табару. Таксама я абследаваў кожную стайню і хлеў у Тавістоку ў радыюсе дзесяці міляў.

      – Наколькі мне вядома, па суседстве ёсць яшчэ адна стайня?

      – Ёсць, і, натуральна, мы не ўпусцілі з-пад увагі гэты факт. Іх конь Дэсбара – другі паводле букмекераў, яго гаспадары натуральна зацікаўленыя ў знікненні фаварыта. Вядома, што трэнер Сайлас Браўн паставіў вельмі шмат на гэтыя спаборніцтвы, а з няшчасным Стрэйкерам

Скачать книгу