Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 2

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”

Скачать книгу

з цыгарамі і паказаў на вінную шафку і газаген* у куце. Потым стаў ля каміна і пачаў уважліва вывучаць мяне сваім незвычайным пранізлівым поглядам.

      – Сямейнае жыццё пайшло вам на карысць, – зазначыў ён. – Думаю, Ўотсан, што з моманту нашае апошняе сустрэчы вы паправіліся на сем з паловай фунтаў.

      – На сем, – паправіў я.

      – Усё ж мяркую, што трошачкі больш. Зусім крышку. Вы, як бачу, зноў практыкуеце. Але вы не казалі, што плануеце ўпрэгчыся ў працу.

      – Як вы пра гэта даведаліся?

      – Я бачу гэта, я раблю высновы. Вось як я даведаўся, што днямі вы моцна вымаклі і што вашая служанка страшэнна няўмелая і няўважлівая?

      – Дарагі мой Холмс, – сказаў я, – гэта ўжо занадта. Пару стагоддзяў таму вас проста спалілі б на вогнішчы. Я і праўда быў у чацвер за горадам і вярнуўся дадому ўвесь выпацканы, але цяпер на мне зусім іншая вопратка, і я не ўяўляю, як вы гэта вылічылі. Што да Мэры Джэйн, то яна насамрэч безнадзейная, і мая жонка паведаміла ёй пра звальненне, але я зноў жа губляюся ў здагадках, адкуль вы гэта ведаеце.

      Холмс ціха засмяяўся і задаволена пацёр доўгія нервовыя рукі.

      – Няма нічога прасцейшага, – сказаў ён. – Мае вочы падказваюць мне, што з унутранага боку вашага левага чаравіка, акурат там, куды падае святло каміна, па скуры праходзіць шэсць амаль паралельных драпінаў. Відавочна, хтосьці няўмела скроб край падэшвы, счышчаючы з абутку высахлы бруд. Адсюль я раблю падвойную выснову пра тое, што вы выходзілі ў кепскае надвор’е і што ў вас працуе самы зласлівы абутканенавіснік сярод усёй лонданскай прыслугі. Што да вашай практыкі, Ўотсан, то калі ў мой пакой уваходзіць джэнтльмен, ад якога за мілю патыхае ёдаформам, на чыім правым пальцы бачная чорная пляма ад ляпіснага алоўка*, а пукатасць з правага боку цыліндра сведчыць пра тое, што там схаваны стэтаскоп, то я буду сапраўдным дурнем, калі не пазнаю ў ім дзейнага прадстаўніка медыцынскай сябрыны.

      Слухаючы, з якой лёгкасцю ён патлумачыў свае высновы, я не мог утрымацца ад смеху.

      – Калі я чую вашыя тлумачэнні, – сказаў я, – мне ўсё здаецца такім да смешнага простым, што я мог бы і сам лёгка здагадацца, хаця ў кожным наступным выпадку вашыя разважанні зноў ставяць мяне ў тупік, пакуль вы іх не патлумачыце. Аднак я думаю, што мой зрок не горшы за ваш.

      – Так яно і ёсць, – пагадзіўся ён, запаліўшы цыгарэту і плюхнуўшыся ў фатэль. – Вы бачыце, але не заўважаеце, а гэта вялікая розніца. Вось, напрыклад, вы часта бачылі прыступкі, якія вядуць з вітальні ў гэты пакой?

      – Часта.

      – Як часта?

      – Ну, разоў сто, не менш.

      – І колькі іх там?

      – Колькі? Адкуль мне ведаць?

      – Вось яно! Вы не заўважаеце, хаця і бачыце. Гэтым мы з вамі і адрозніваемся. Я ведаю, што прыступак сямнаццаць, бо я не толькі глядзеў, але і звяртаў увагу. Дарэчы,

Скачать книгу