Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 5
– Нічога сабе задачка!
– Але для мяне гэта вельмі важна! – усклікнуў кароль з дакорам.
– Не сумняюся. Што яна плануе рабіць са здымкам?
– Знішчыць мяне.
– Якім жа чынам?
– Я збіраюся жаніцца…
– Я чуў пра гэта.
– …з Клатыльдай Лотман фон Саксэн-Менінген, другой дачкой скандынаўскага караля. Магчыма, вы чулі пра строгія прынцыпы яе сям’і. Дый Клатыльда – сама чысціня. Нават цень сумневу адносна майго мінулага можа прывесці да разрыву.
– А што Ірэн Адлер?
– Пагражае, што адправіць ім фотаздымак. І яна гэта зробіць! Зробіць, я ўпэўнены! Вы не ведаеце яе – у яе сталёвыя нервы. Самы прыгожы жаночы твар і самы разважлівы мужчынскі розум. Яна не спыніцца ні перад чым, каб не даць мне ажаніцца з іншай жанчынай. Ні перад чым!
– І вы ўпэўненыя, што здымак яшчэ не дасланы?
– Упэўнены.
– Чаму?
– Бо яна сказала, што вышле яго ў дзень афіцыйнага абвяшчэння заручынаў. У наступны панядзелак.
– Ага, значыць, у нас засталося тры дні, – сказаў Холмс пазяхаючы. – Гэта радуе, бо пакуль у мяне засталіся адна-дзве важныя справы, якія патрабуюць тэрміновага развязання. Вашая вялікасць, безумоўна, яшчэ застанецца ў Лондане?
– Канечне. Вы зможаце знайсці мяне ў гасцініцы «Лэнгхэм» пад імем графа фон Крама.
– Тады я перадам вам цыдулку – раскажу, як ідзе справа.
– Вельмі вас папрашу. Я буду нецярпліва чакаць.
– А што наконт грошай?
– Даю вам карт-бланш.
– Абсалютна?
– За гэты фотаздымак я гатовы аддаць любую з правінцыяў майго каралеўства!
– А на бягучыя выдаткі?
Кароль дастаў з-пад плашча цяжкі замшавы мяшэчак і паклаў яго на стол.
– Тут трыста фунтаў золатам і семсот асігнацыямі. Холмс чыркануў распіску на старонцы са свайго нататніка і перадаў яе каралю.
– Адрас мадэмуазэль? – спытаў ён.
– Браяні-Лодж, Серпентайн-авеню, Сэнт-Джонс-Вуд. Холмс запісаў адрас.
– І яшчэ адно пытанне. Фотаздымак кабінетнага фармату*?
– Так.
– Тады дабранач, вашая вялікасць, я спадзяюся, што хутка ў нас будуць для вас добрыя навіны. Дабранач, Ўотсан, – дадаў ён, калі грукат колаў каралеўскага экіпажа пачаў аддаляцца. – Калі вы зазірняце да мяне заўтра а трэцяй, я ахвотна абмяркую з вамі гэтую справу.
2
Роўна а трэцяй я быў на Бэйкер-стрыт, але Холмс яшчэ не вярнуўся. Гаспадыня кватэры паведаміла, што ён сышоў з дому адразу пасля васьмі раніцы. Тым не менш я прысеў ля каміна, збіраючыся чакаць яго да ўпору. Мяне вельмі зацікавіла расследаванне гэтай справы, і нягледзячы на тое, што яна была пазбаўленая вычварнай і злавеснай атмасферы, што атачала абодва злачынствы, апісаныя мной раней, сам яе характар і высокае становішча кліента надавала ёй пэўную незвычайнасць. Да таго ж, калі пакінуць убаку само расследаванне, якое мусіў правесці мой сябар,