Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 8

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”

Скачать книгу

прагульвалася туды-сюды.

      – Разумееце, – зазначыў Холмс, калі мы праходжваліся перад домам, – гэтае вяселле толькі спрашчае справу. Фотаздымак робіцца зброяй, вострай з абодвух бакоў. Цалкам верагодна, што яна не хоча, каб містэр Годфры Нортан убачыў гэты здымак, як наш кліент не хоча, каб ён трапіў на вочы прынцэсе. Перад намі стаіць пытанне, дзе фотаздымак шукаць.

      – І праўда, дзе?

      – Непадобна, што яна носіць яго пры сабе. Кабінетны фармат занадта вялікі, каб лёгка схаваць яго ў жаночым плацці. Да таго ж Ірэн ведае, што кароль можа адправіць людзей, якія яе падпільнуюць і абшукаюць. Дзве такія спробы ўжо рабіліся. А значыць, мы можам лічыць, што з сабой яна фотаздымак не носіць.

      – І дзе тады яна яго трымае?

      – У свайго банкіра ці адваката. Абодва варыянты магчымыя, але ў абодвух я сумняюся. Жанчыны ад прыроды скрытныя і любяць атачаць сябе атмасферай таямнічасці. Навошта ёй аддаваць камусьці фотаздымак? Яна можа даверыцца толькі свайму ўласнаму ўменню захоўваць сакрэты, бо не ўпэўненая, ці зможа яе давераная асоба супрацьстаяць якому-небудзь палітычнаму ці іншаму ўплыву. І, дарэчы, успомніце, што яна плануе найбліжэйшымі днямі выкарыстаць здымак. Значыць, ён мусіць быць пад рукой. І значыць, ён ляжыць у яе дома.

      – Але яго два разы абшуквалі!

      – Ды глупства! Яны не ведалі, як трэба шукаць.

      – Але як будзеце шукаць вы?

      – Я не буду яго шукаць.

      – А што тады?

      – Я зраблю так, што яна сама мне яго пакажа.

      – Яна адмовіцца.

      – Яна не зможа. Але я чую грукат колаў. Гэта яе экіпаж. Цяпер дакладна трымайцеся маіх указанняў.

      Пры гэтых словах на павароце паказалася святло бакавых ліхтароў карэты. Прыгожае маленькае ландо шумна падкаціла да дзвярэй Браяні-Лодж. Як толькі яно спынілася, адзін з абадранцаў, што гультаявалі на рагу, падскочыў да дзверцаў, спадзеючыся адчыніць іх і атрымаць за гэта мядзяк, але яго адапхнуў другі абадранец, што акурат падаспеў з тым самым намерам. Успыхнула жорсткая сварка, да якой хутка далучыліся абодва гвардзейцы, што ўзялі бок аднаго з бадзягаў, і тачыльшчык, які з не меншым палам заступіўся за другога. Потым хтосьці кагосьці ўдарыў, і праз імгненне лэдзі, якая выйшла з экіпажа, апынулася ў самым цэнтры бойкі, аточаная распаленымі задзірамі, што люта малацілі адзін аднаго кулакамі і палкамі. Холмс кінуўся ў гэтую бойку, каб абараніць лэдзі, але, дабраўшыся да яе, закрычаў і паваліўся на зямлю з залітым крывёй тварам. Калі ён зваліўся, гвардзейцы кінуліся ў адзін бок, абадранцы – у другі, тым часам як усе астатнія, прыстойна апранутыя людзі, што назіралі за сутычкай не ўмешваючыся, сабраліся вакол лэдзі, каб абараніць яе і дапамагчы параненаму. Ірэн Адлер, як я буду па-ранейшаму называць яе, узбегла па прыступках і цяпер стаяла перад дзвярыма, азіраючы вуліцу. Яе раскошны сілуэт вымалёўваўся на фоне асветленай вітальні.

      – Бедны джэнтльмен моцна пацярпеў?

      – Ён мёртвы, – адказала

Скачать книгу