Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 4
– Якія асновы, Стах? – Чэпкі Зміцер апошнім часам мякка пярэчыў суразмоўцам, выпрабоўваючы новы для сябе падыход дзеля атрымання чужых шчырых меркаванняў. – Вось Міша, на сваім біялагічным факультэце, што спазнае філасофска карыснае ўласна для сваёй асобы?
– Хо! Ён вывучае дарвінізм, дзе прамым тэкстам гаворыцца аб унутрывідавой барацьбе. Самае галоўнае прамоўлена, астатняе павінны самі дадумаць… распрацаваць.
– Але не патлумачана, сыстэмна не выкладзена… – А гэта, Зміцер, для разумных, яны самі павінны дадумаць. Не хапала, каб яшчэ ў дзяржаўнай установе навучалі тэорыі барацьбы між людзьмі.. – Ну, а ты з сваім матаналізам, што вас ужо ўсіх дастаў? – Зміцер быццам абыякава і нібыта перакана пытаўся ў Стаха: – Якая карысьць ад яго табе асабіста? – Матэматычны аналіз – альфа і амега ўсяго навучання, Зміцер! От бярэш любое тваё, альбо тваіх знаёмых, ці нават дзяржаўных дзеячоў: дзейства, словы, меркаванні і занатоўваеш на табліцу каардынат. Па гарызанталі ідзе час, а па вертыкалі дзеянні, прамовы і іншыя рухі. Згодна кадыфікацыі некаторыя дзеянні абазначаюцца знакам мінус, іншыя – знакам плюс. От ты моцна падпіў – гэта (-1), не падрыхтаваўся да семінарскіх (-2), прамінуў лекцыю (-2). Ходзіш на лекцыі —(+1), прыстойна апранаешся – (+1), вучышся на выдатна – (+2), маеш каханку – (+1 ці -1). Такім чынам ты за кароткі час можаш прааналізаваць той прыхаваны накірунак твайго жыцця, аб якім табе ніхто толкам нічога не скажа. – А чаму каханку ты абазначаеш плюс-мінус-1. – З сучаснымі жанчынамі ніколі не ведаеш, чым стасункі скончацца: ці кароткім шчасьцем, ці імунадэфіцытам, ці хамутом на кволую юнацкую шыю… Дзецюкі засмяяліся на ўсю моц, як могуць смяяца яшчэ не тручаныя жыццём юнакі. – А вазьмі дзяржаву? У 1985 годзе на партканферэнцыі ці з’ездзе партыі генсек Гарбачоў агучыў меркаванне ўладных колаў, што ўлада будзе будаваць грамадства з складнікамі прыватнай маёмасьці. Гэта – (-10), бо азначала разбурэнне Ідэі тамтэйшай дзяржавы і грамадства. Потым паступова і паслядоўна на працягу некалькіх гадоў ідзе