Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 3
Усе, акрамя Кецкі, пачалі скручваць цыгаркі, надзіва спрытна варочаючы чырвонымі ад стылай пагоды пальцамі. Кецка, хоць і сам быў заядлы курэц, пабаяўся зняць рукавіцы. Ніхто не ведаў у сапраўднасці, а сам ён адмоўчваўся, не казаў, дзе і калі адмарозіў рукі – ды яшчэ так, што на правай засталося ўсяго два пальцы, вялікі і маленькі, а левая, хоць і ацалела, пачынала свярбець без рукавіцы нават на невялікім марозіку, не кажучы пра вецер – тады зусім не было спасу. Ведалі толькі, што здарылася гэта марознасіверным лютым дзевятнаццатага года, пры «першых паляках», і што ампутацыю рабіў вядомы ўсёй Случчыне доктар Арцень Паўлюкевіч – той самы, які пасля без дай, здавалася б, прычыны з паважанага чалавека зрабіўся контрыкам, круцялёмблазнам, з такімі ж, як сам, кінуўся праводзіць розныя антысавецкія зборкі, сходкі, ствараць нейкія «рады», а цяпер, калі прыйшлі яны, чырвоныя, замест таго, каб ціхамірна працаваць сабе пры законнай уладзе, знік – ці то з палякамі ўцёк, ці то разам з сям’ёю падаўся ў лес, у банду; словам, скончыў тым, чым павінен быў скончыць, чаго шукаў на сваю галаву, тое й знайшоў… «Цяпер бы ён табе не пальцы, а штосьці іншае адхапіў бы!» – падколвалі часам Кецку таварышырэўкамаўцы, на што ён спакойна адказваў: «Ці я б яму».
– Не хочаце дакурыць, таварыш Кецка? – Мікіцін адарваў мокрае з цыгаркі, паднёс рэўкамаўцу недакурак да самага рота. – Цягніце, я патрымаю!
– Хай ужо, – адмахнуўся Кецка. – Не дакурыў – што з дзеўкаю не даляжаў. Потым, у цяпле, накуруся…
Мішка скоса зірнуў на яго, тады, відаць, па аналогіі: скалечаныя рукі – антысаветчыкдоктар – банда, спытаў, паказваючы на хату, каля якой стаялі:
– Адсюль таксама?
Кецка як бы задумаўся, адказаў не адразу.
– Мабыць… Тут два хлопцы вялікія, старэйшы жанаты, меншы – гімназіст, у Слуцку вучыўся…
– А цяпер ў лесе вучыцца?
Кецка паціснуў плячыма:
– Разбярэш тут, хто ў лесе, хто дзе…
– Разбярэмся.
– Бацька іхні стары ўжо… І баба хворая, на печы ляжыць, год не ўстае… Нявестка з дзіцям малым таксама…
– Што таксама? З печы не ўстае?
– Ды не, проста жыве з імі…
– Разбярэмся! – паўтарыў Мішка. Ён растаптаў недакурак. Раптам выцягнуў у Мікіціна заціснутую пад пахай пугу, размахнуўся і гучна «стрэліў».
Шарахнуліся спужаныя коні, Мікіцін ледзь утрымаў нацягнутыя лейцы. У двары глуха і як бы здалёк адкуль забрахаў сабака. Чакаюць, значыць, раз сабаку схавалі, ведаюць, што з кім з кім, а з сабакамі ў іх размова кароткая – расстрэл без суда і следства. Таму і ціха так – і на гэтай вуліцы, і на ўсім сяле.
Мішка каленам піхнуў незашчэпленыя веснічкі, пайшоў на двор. За ім пацягнуліся астатнія, пакінуўшы каля падводы