Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 31

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

кампаніі. Ён адразу змікіціў, як паводзіць сябе пры чужаку. Хай ведае, што ў нас за «банда»… Утыркнуў у снег лапату, абшморгнуў жупан, страявым, чаканячы па ўледзянелай дарожцы крокі, наблізіўся, талкова далажыў: так і так, пан камандзір, загад ваш выканананы (ніякага загаду Чайка яму не даваў), а што да кабылы, ветэрынар ужо ведае і…

      – Добра, добра, – абарваў Чайка, у якога зусім не было ахвоты падтрымліваць гэтую гульню. – Паесці гатова?

      – Так точна, усё на стале, пан камандзір!

      У гэты момант выйшла з сянец на ганак рослая, скуластая, цемнавокая красунясемежаўка, на выгляд гадоў пад трыццаць (аб такой Чайка марыў некалі, закопваючы кіцель), у белым, паўрасшпіленым кажушку, зпад якога пунсавела атласная шнуроўка, у цыганскай квятастай хустцы; цёмныя вочы ўважліва, прыязна зірнулі на Чайку – на яго аднаго. Яна схіліла галаву, як бы пакланілася яму. У адказ Чайка, пачырванеўшы чамусьці, буркнуў «дзяньдобры». Яна пайшла расчышчанай сцежкай на вуліцу. Лебедзеў азірнуўся ёй услед.

      Увайшлі ў прасторную, чыстую, з вымытай падлогаю хату. Пасярод хаты стаяў стары белагаловы дзед, апрануты ў зрэб’е, абуты ў лапці. Ён абапіраўся на палку і, выставіўшы ўперад бараду, глядзеў не на прышлых, а прама ў столь. Вусны яго пасміхаліся.

      – Павал? – дрогкім, як чамусьці гавораць усе сляпыя, голасам спытаў ён.

      – Угу, – азваўся Чайка, і да Лебедзева: – Выцірайце ногі і стойце тут (Лебедзеў паслухмяна зашоргаў чаравікамі аб палавічок.) Даніла, будзь пры ім, я пазаву.

      – Ёсць!

      – А гэта яшчэ з табою? – бляяў цікаўны дзед.

      – Камісар вось бальшавіцкі ў госці…

      Лебедзеў сцягнуў з галавы будзёнаўку і сказаў з годнасцю:

      – Драссе, – гэта было першае слова за ўвесь нядоўгі яго палон.

      – А, дык ты рускага прывёў? – узрадваўся невядома чаму дзед.

      Чайка, не адказаўшы, знік за дзярыма, што вялі ў светлыя палавіны вялікай хаты. Лебедзеў так і стаяў у парозе. Адно прысланіўся плячом да вушака. Пастукваючы палкаю ў падлогу, дзед пратэпаў у закутак паміж печчу і прысценкам, дзе быў тапчанчык, засланы латуннем. Перш абмацаў, тады апусціўся на яго.

      – Мо і яго пасадзі, Даніло? – прапанаваў нясмела; ён жа гаспадар якніяк, а тут чужы чалавек.

      – Гэтага? Пастаіць… Ён табе сам яшчэ каго хочаш пасадзіць, падажджыно… І не на табурэтку, а на ножку табурэткі, – выдаў Даніла. Наколькі абыходліваветлівы быў ён са сваім камандзірам, настолькі цяпер стараўся паказаць камандзіру чужому, як пагарджае ім.

      Ён прысеў на тапчан побач з дзедам. Паклаў побач шаблю, выдаўжыў ногі. Ладна абхоплівалі лыткі боты, блішчэлі доўгія, наваксаваныя халявы. Яшчэ да прыходу Чайкі паспеў ён перакусіць, перакурыць, тыя ж боты ў парадак прывесці; цяпер быў у гуморы, і вольны – самы быў час пагаварыць з дзядком, гэта яны абодва любілі.

      Дзед расказваў пра Семежава. Гісторыі гэтыя былі да таго неверагодныя, што Даніла, сам мясцовы,

Скачать книгу