Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік). Віктар Шалкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік) - Віктар Шалкевіч страница 8

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік) - Віктар Шалкевіч Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

пакой адпачынку на чыгуначным вакзале, дзе на некалькіх квадратных метрах нерухома ляжаць дванаццаць ці пятнаццаць асобаў. Помнікі на магілах пераўзыходзяць адзін другога памерамі, формамі, надпісамі і колькасцю ўкладзеных грошай, здаецца, жывыя хацелі кампенсаваць нябожчыкам усё тое, што калісьці маглі, а так і не далі. Ад месца вечнага супакою нават і не пахне вечным супакоем, мітусня і нервовасць штодзённага жыцця дабраліся сюды і, як шашаль паліцу, патачылі і пагрызлі веліч і сум гэтага невясёлага кавалка поля… Побач рухлівая галосная шаша, а за шашою ўвесь час сыкаюць, пішчаць і ляскаюцца манеўровыя паравозы…

      На могілках раптам адчайна зазіхаціць сонца і разам паляцяць у паветры малыя павучкі на павуцінні, чапляючыся за галовы і насы прысутных, за вянкі, нядбайна зваленыя ля адкрытай магілы, за крыжы і крыжыкі – а на двары канец кастрычніка, і ўсе прысутныя яшчэ раз упэўняцца ў тым, якое прыгожае гэтае жыццё, і зразумеюць, чаму старая бабуля на двары перад суседнім пад’ездам так не хоча паміраць… Пачынаецца канчатковы этап развітання з нябожчыкам. Нехта з пахавальнай каманды, хто больш-менш валодае словам, стае каля труны і з паперкі агалошвае біяграфію нябожчыка: дзе, калі і што. Потым слова бярэ калега з апошняга месца працы, гаворыць вельмі ціха, запалохана і каротка, відаць, што такія рэчы ён робіць ну вельмі рэдка… Потым запаноўвае маўчанне. Удава незразумела каму, нібы сама з сабою размаўляючы, выціскае з сябе: «Можа, яшчэ хто хоча што сказаць?..» Але ніхто нічога не хоча, усё і так ужо ясна, толькі зіхаціць нязвыкла сонца і апантана нясуцца ў апошняе ў гэтым годзе падарожжа «кудысьці» маленькія адважныя павучкі.

      Бацюшка, той самы, што быў на кватэры, падыходзіць да труны, кажуць, ён малайчына і вялікі разумнік, кандыдат філасофіі, выкладае ў новапаўсталым тутэйшым універсітэце, толькі калісьці рассварыўся са сваім праваслаўным начальствам у Жыровіцах і перайшоў да ўніятаў. Бацюшка прапануе сваякам развітацца з нябожчыкам, апырсквае яму і труну святою вадою і пачынае «Вечную памяць». Хлопцы-пахавальшчыкі зашрубоўваюць труну і ўсталёўваюць яе на нейкім прыгожым чатырохвугольным прыстасаванні з нержавейкі, пастаўленым над магільнаю ямаю, адзін з іх націскае на прыстасаванні адмысловы прыціск – і труна сама, вельмі, ну вельмі паволі, апускаецца, з’язджае ў магілу. Усе прысутныя проста слупянеюць ад уражання, а магільшчыкі задаволена разбіраюць прыстасаванне і хапаюцца за рыдлёўкі. Тры жменькі зямлі ўласнаю рукою трэба яшчэ кінуць у яму на вечка і адысці, каб даць магчымасць зрабіць гэта іншым. Хлопцы з рыдлёўкамі тым часам борздзенька закідваюць твайго сябру рыжаю зямлёю і фармуюць прыгожы бугорчык з крыжам, які потым прафесійна абстаўляюць вянкамі і букетамі кветак: ад сям’і і дачок – у галаву, усе астатнія – у ногі… Удава запальвае свечку і ўсталёўвае яе на магілу…

      Доўга, вельмі доўга збіраюцца людзі на памінкі, кагосьці трэба па сто разоў угаворваць, хтосьці не можа, бо з працы адпрасіўся толькі на пару гадзінаў, а гэты тое, а гэты гэтае.

Скачать книгу