Эдэм (зборнік). Франц Сіўко
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 22
– На Крайну? – здзівіўся ён. – Быццам гарыць!
– Гарыць! – зазлавала яна. – Неспакойна гэтак наўкола, не ведаеш, чаго чакаць. Лізу на ўсялякі выпадак завязу да Тацяны Мікалаеўны. Ды і падручнікі новыя трэба паглядзець для школы. У губерні сякія-такія клопаты.
– У губерні! Што ж за яны?
– Мая справа, – адказала яна і накіравалася да свайго пакоя. І ўжо ад дзвярэй усмешліва дадала: – Думаеш, у цябе аднаго сакрэты!
Любаша напружылася, пасунулася да сцяны ў жа данні затуліць дзіця ад нечаканых гасцей. Каля дзясят ка мужыкоў, усе з жалязякамі наперавес, абступілі іх, пачалі пераварочваць ложак. Любаша ўхапілася адною рукою за ложак, другою дастала з шуфлядкі бутэль ку з пітвом, шпурнула на сярэдзіну пакоя. Мужыкі пакідалі жалязякі, насядаючы адзін на аднаго, збіліся гуртам ля прэзента. Адзін адкаркаваў бутэльку, адпіў некалькі глыткоў. «Файны напойчык», – сказаў і ад даў пляшку другому, што стаяў побач. Затым першы чыркнуў запалкаю, паднёс яе да гарляка. Змесціва ўнутры пасудзіны ўспыхнула, воблака дыму запоўніла пакой. Мужыкі патапталіся колькі хвілін ля ложка, зноў пахапалі жалязякі, з гучнымі воклічамі рынуліся на двор…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.