Уладзевы гісторыі (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Уладзевы гісторыі (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў страница 11
– Дык вы наркаманы?! – ледзь ня села долу гаспадыня.
– Ага, зараз табе даведкі з наркадыспансера пакажам!
– А што, як я ў міліцыю пазваню?!
– Звані, калі мазгі ў цябе курыныя. Самой жа потым горш будзе!
Тут Віталь, мужчына пенсійнага веку, мякка папрасіў жонку сысці ў дом, пааддаваў няпрошаным візіцёрам злашчасныя макі, а пасля той ліхтугі доўга і разважліва супакойваў узнерваваную кабету: – Ну, падумай сама. Падумай, як след і без эмоцый! Вось мы з’едзем у горад, а яны можа яшчэ тыдзень прабавяцца ў сваім будане. А як будуць раз’юшаныя, дык прыцягнуцца ў любы момант дый навычвараюць тут, што ўздумаюць. Захочуць, шыбы паб’юць, а захочуць і яшчэ што горшае ўчыняць, каб папомсціцца! Узімку вунь з дзясятак дамоў абрабавалі, а дзе былі тыя вартаўнікі, дзе была тая міліцыя?! Павер, мы перад такімі прыхаднямі і злодзеямі практычна безабаронныя…
Крадуць, а прыемна!
Пэўны час працаваў Павал К. у газеце-штотыднёвіку і за літаратурнага аглядальніка.
Аднаго дня ў нібыта незалежнага выдаўца Уладзіміра С. ён спытаўся: – А ведаеце, што кніжкі вашае фірмы, якія вы прыносіце нам на анонсы і на рэцэнзіі, знікаюць?!
– Гэта як? – спытаўся заінтрыгаваны выдавец.
– А так! Народу ў нас тут пракручваецца шмат. Акрамя нашай, месцяцца ў гэтым памяшканні яшчэ дзве рэдакцыі, а таксама і грамадская арганізацыя, што ёсць юрыдычнай гаспадыняю выгоднага пункта ў цэнтры сталіцы. Прыходзяць сюды і аўтары, і навучэнцы Калегіума, і наведнікі семінараў, перакладчыцкіх майстар-класаў… – Ну дык і што?
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.