Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы з Санькам – артылерысты - Іван Сяркоў страница 5

Мы з Санькам – артылерысты - Іван Сяркоў

Скачать книгу

перамяніўшы тон, спытаў у нашага збавіцеля:

      – Землякі?

      – Землякі,– пацвердзіў Юрка і, відаць, здагадаўшыся, што тут адбылося, важка дабавіў: – I калі вы іх яшчэ раз зачэпіце хоць пальцам – справу будзеце мець са мной.

      Вось так яно ўсё павярнулася. А то – чэсць ім аддавай. Генералу ён, бачыце, скажа. Знайшоўся тут начальнік. Цяпер мы за Юркам, што за каменнай сцяной. Яго аўтарытэт і раней быў для нас высокі, а цяпер вырас вышэй за генеральскі.

      Мы радасна крочым з ім па падмеценых і абкладзеных пабеленай цэглай дарожках і захапляемся, як ён хвацка вітае сустрэчных афіцэраў, стройны, падцягнуты, усё на ім як уліта, пілотка набакір, пагоны з фальговай акантоўкай ззяюць золатам, не пагоны – эпалеты.

      Па дарозе ў прыймовую камісію, дзе, на думку Юркі, трэба праверыць, ці ёсць мы ў экзаменацыйным спісе, ён нас між справай крыху і адукаваў. Аказваецца, усё не так проста, як нам думалася. Аказваецца, што ўсе такія юнакі, як мы, дзеляцца на двое: на шпакоў і апаўцаў. Шпакі – гэта тыя, хто яшчэ толькі паступае ў вайсковае вучылішча, як мы, напрыклад, і тыя, хто і не збіраецца паступаць, словам – народ цывільны. Няма пагонаў – значыць, ты шпак. А шпак ён і ёсць шпак. Ён ні бум-бум у вайсковай службе, пра артылерыю – і гаварыць не варта. Для яго, скажам, простая рэч – гаўбіца ці марціра – цёмны лес. Ён толькі дзюбу, нічога не разумеючы, раскрые і слухае: у адно вуха заляцела, з другога – вылецела.

      Мы з Санькам з захапленнем пераглянуліся і непрыкметна закрылі разяўленыя раты, якімі лавілі кожнае Юркава слова.

      Апаўцы – людзі іншага гарту. Гэта такія, як Юрка. Слова гэта складзена з літар «А», «П» і «В», што значыць артылерыйскае падрыхтоўчае вучылішча. Але каб мець званне апаўца, трэба правучыцца не менш года. Па нашаму з Санькам разуменню, гэта без пяці мінут афіцэр. А першагоднік – гэта яшчэ не апавец, а салага, гэта ўсё адно, што рыба такая – салака супраць селядца. Тыя, што да нас прыставалі, таксама яшчэ, на Юркаву думку, салагі.

      Хутчэй бы ўжо нам з Санькам здаць уступныя экзамены, хутчэй бы са шпакоў – ды ў салагі!

      Напярэдадні штурму

      Мы з Санькам – дзеравеншчына. Вось пражылі свой хлапечы век і нічога яшчэ толкам не бачылі, апрача немцаў, пажараў, бульбы-гнілушкі. Толькі таго і свету было, што сямігодка, поле, луг ды гарадскі рынак, дзе мы прадавалі шчаўе, каб купіць сабе сшыткі і кніжкі. I не дзіва, што цяпер мы ходзім па вучылішчы, і многае нам у навіну. Прывёў Юрка ў спартыўны зал – раты разявілі: вялізны ж, як гумно, а вокны пад самай столлю. Хваробу ты праз іх што-небудзь на вуліцы ўбачыш. Адна сцяна наогул не наша, Юрка кажа – шведская. На ёй ад столі да падлогі драўляная рашотка. Нейкія рэйкі ў кутку стаяць на жалезных нагах з нікеляванымі круцёлкамі. Гэта нібыта спартыўныя брусы. А для чаго яны, бог святы знае.

      А народу тут, як у вулеі, і ўсё – шпакі. Гэта ж іх столькі рвецца ў афіцэры! А ўсіх жа, мабыць, не возьмуць. Значыць, і мы з Санькам можам праляцець міма. I ў нас павіслі насы.

      – Ну, будзе штурм! – пацвердзіў нашу

Скачать книгу