Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Мы з Санькам – артылерысты - Іван Сяркоў страница 18
– Старшына, вазьміце-тка вы гэтага нямытага Ньютана ды зрабіце яму такую апрацоўку, каб аж чарцям моташна стала, і не тое што вопратку – скуру здыміце, – распарадзіўся падпалкоўнік, – а то ён нам можа дыверсантаў напусціць.
– Яшчэ і як можа, таварыш падпалкоўнік, – згадзіўся старшына, ацаніўшы мяне кароткім позіркам, і загадаў: – За мной!
Што падпалкоўнік меў на ўвазе пад дыверсантамі, тут вялікім здагадзькам быць не трэба. Хоць і сорамна прызнацца, а ёсць яны ў мяне – вошкі, тут бога няма чаго гнявіць. 1 нас з бабулькай не трэба вінаваціць: гадамі мыла ў вочы не бачылі. Яго ў нашай краме, ды і ў гарадскіх магазінах, днём з агнём не знойдзеш, а купляць на базары з рук, у спекулянтаў,– цана кусаецца, трэба мех грошай. За мыла аддасі і без штаноў застанешся, не будзе чаго і мыць тым мылам. Вось і золіць старая нашы транты попелам. А попел што? Яго дыверсанты баяцца, але не вельмі.
Толькі ж як гэта каптэнармус мяне будзе так жудасна апрацоўваць, што чарцям стане моташна? Пакуль тым чарцям, дык мне першаму ад такога загаду крыху не па сабе. Яшчэ абмажуць чым-небудзь смярдзючым, як тады пасля сыпняку хату аблівалі. Будзе тады – хоць нос затыкай. А могуць і тым самым дустам, пра які бабка марыць не менш, як гіра мыла, але таксама нідзе здабыць не можа. Словам, знойдуць сродак, што, чаго добрага, скура і сапраўды злезе. Але ўсе ж вунь жывыя, і я не памру. Што людзям, тое і нам.
Загадаўшы пачакаць яго ў калідоры непадалёку ад днявальнага, які цяпер мне на хвост солі можа насыпаць, а не выгнаць, каптэнармус прывёў сюды яшчэ трох такіх жа, як і я, з былых адсеяных, а сам зноў знік за дзвярыма з незразумелым надпісам «Капцёрка». Відаць, тут і будуць нас заліць, бо слова гэта нейкае дзяручае.
Пакуль ён там быў, мы крыху паміж сабой і пазнаёміліся, можна сказаць, толькі абнюхаліся. Хлапчыну, што стаяў бліжэй да мяне, звалі проста Толікам, затое прозвішча гучнае – Гецьман. Штосьці ёсць у ім такое ваяўнічае, казацкае. Я нават пазайздросціў, хаця сам Гецьман ціхі, рахманы, нібы цяля. Ён, аказваецца, з Рэпак, што на Украіне.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.