Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы з Санькам – артылерысты - Іван Сяркоў страница 17

Мы з Санькам – артылерысты - Іван Сяркоў

Скачать книгу

не застаўлена – вуліца вуліцай. Па ёй туды-сюды шпацыруе афіцэр, назіраючы за хлапечай мітуснёй. Дзіўна мне, вясковаму, на ўсё гэта глядзець, хаця я па бацькавых расказах прыблізна так сабе казарму і ўяўляў.

      Але вось афіцэр спыніўся. Высокі, крыху ў жываце паўнаваты – і пачаў на месцы ківацца. Заклаўшы вялікія пальцы рук за сваю папругу, ён то падымаецца на насках, то ападае на абцасы і ўсім тулавам хістаецца – наперад-назад, назад-наперад, – а сам арліным позіркам паглядае вакол сябе. Дык гэта ж і ёсць Маятнік – падпалкоўнік Асташэўскі.

      I тут ужо я падлогі не пашкадаваў – не з далікатных клёпак – і добра такі тупнуў разы са тры, падыходзячы да яго. Памойму, падпалкоўнік вельмі здзівіўся майму нечаканаму з’яўленню, ён нават перастаў ківацца і здзіўлена спытаў:

      – А гэта яшчэ што за з’яўленне Хрыста народу?

      Я лыпаю вачыма, не магу даўмецца, якое дачыненне мае да мяне Хрыстос, а ўсім, хто гэта пачуў, смешна. Генеральскую паперку падпалкоўнік прачытаў уважліва, нават глянуў на адваротны чысты бок, ці не напісана і там чаго. А затым – мала мне было ў Баці – свой пачаў допыт:

      – Як здаў геаметрыю?

      – Чатыры, – буркнуў я пад нос.

      – Не чую!

      Мала таго, што Маятнік, дык ён яшчэ і глухі.

      – Чатыр-ры! – бадзёра паўтарыў я яму.

      – А фізіку? – не супакоіўся ён.

      – А фізіку – на «пяць», – з годнасцю і з разлікам на яго недачуванне гучна адказаў я.

      Чую, што паласкавеў:

      – Глядзі, які Ньютан! Малайчына!

      Думалася, што пасля гэтага ён адчэпіцца, не – зноў цягне жылы:

      – А дыктант?

      Памятаючы бацькоўскі наказ, да гэтага пытання я еў падпалкоўніка вачыма, так ужо глядзеў яму ў твар, як наш заўсёды галодны Жук на кавалак хлеба, адно хвастом не віляў, дык толькі таму, што ў мяне няма, а тут апусціў галаву і прашаптаў, ледзь сам сябе пачуў:

      – Двойка.

      Не, не такі ён ужо і глухі, пра двойку дык і шэпт пачуў. Яго нібы ўкусілі ці варам аблілі:

      – Што? Двойка! Выганю!

      З сёмага неба, на якім я ўжо быў пасля размовы пра фізіку, я паляцеў у апраметную. Уся казарма прыціхла, быццам у ёй не было ні душы. Няма чаго і казаць, што калі б было можна ў гэты момант мне куды-небудзь знікнуць, зашыцца ў якую-небудзь шчыліну ці вераб’ём выпырхнуць у фортку, то я не чакаў бы і хвіліны. Але я не мыш і не верабей – нікуды не зашыўся і не выпырхнуў, а стаю ёлупнем і, як гаворыцца, – ні мур-мур. Праўда, я не зусім гэтаму Маятніку веру, не такі я ўжо і прасцяк: калі сам генерал з маёй двойкай змірыўся, дык куды ён дзенецца – усяго падпалкоўнік.

      Але ўсё адно страшна.

      – Выганю! – грозна паўтарыў ён яшчэ раз мне ў макушку і больш спакойна дадаў: – Калі ў першай чвэрці не выправіш на чатыры. Будзеш потым хадзіць невукам па горадзе і чытаць шыльды па складах, дзярэўня-матухна.

      I я

Скачать книгу