Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 64
Сваё меркаванне выказаў Раман Скірмунт:
– Хацелася б адно мець спадзеў, шо мы слухалі байкі нейкага адмысловага баечніка, да прыкладу, Мюнхаўзена. Але ж мой брат Костусь не той чловек, які здольны пераказваць байкі. Га?
– І далей пайшло як па пісаным. Племя Майсеева ўчыніла кастрычніцкі пераварот, які назвала рэвалюцыяй, і далей распачало тэрор – нечуваны ў гісторыі. Я чытаў, як у Адэсе і Харкаве здзіралі з жывых скуру, а недзе абварвалі кіпнем ці выраблялі бог ведае што з палавымі органамі. І гінула ўсё святое ды самавітае… У тым браў удзел і просты люд, нацкаваны, ашуканы бальшавікамі. Раней, у неяўрэйскіх войнах, падобнага не назіралася.
– Яны ж разагналі і Першы Усебеларускі Кангрэс, – уздыхнуў стрыечны брат.
– У цябе, Раман, свае згадкі і свой боль, – спакойна зазначыў на гэта дыпламат Канстант і, узяўшы з паліцы нейкі новы фаліянт, доўжыў нітку размовы: – Надта паказальны тэрор супраць царквы, хрысціян увогуле. Можа, чулі, ёсць ці быў там у іх найпершы гуманіст, ідэолаг, наркам асветы Анатоль Луначарскі, яго бацькоўскае прозвішча Мандэльштам. Дазвольце дакладна перадаць ягоныя словы. Іх вы не знойдзеце ў Маркса, іх можна знайсці яшчэ хіба ў Талмудзе. Дык вось: «Мы ненавідзім хрысціян. Нават лепшыя з іх павінны быць прызнаны нашымі ворагамі. Яны прапаведуюць любоў да бліжняга і спачуванне, тое, што супярэчыць нашым прынцыпам. Хрысціянская любоў замінае развіццю рэвалюцыі. Далоў любоў да бліжняга! Тое, што нам трэба, – нянавісць. Мы павінны ўмець ненавідзець; толькі тады мы можам перамагчы сусвет», – і, скончыўшы фразу, Канстант спытаў з падначкай у голасе: – Ну, як вам падабаецца?..
Гаспадар Пятро перахрысціўся:
– Юда! Гэта юда… Ён і Троцкі – двурушнікі, д’яблы, носьбіты самага глумлівага, што ёсць на свеце.
Раман Скірмунт злосна соп, да яго ўспамінам вярталася перажытае дваццаць гадоў таму.
– Каб толькі гэтыя двое, – нарэшце сцішана прамовіў ён. – Костусь валодае статыстыкай, і гэта – жах! Той Мар – вялікі празорлівец!
– А я нагадаю яшчэ пра аднаго прарока, – падаў голас гаспадар Пятро. – Калі вы, пане Раман, былі ў Расеі, маглі чуць пра манаха Авеля…
– Авель?.. Так, – кіўнуў Раман. – Адзін час у Дзяржаўнай Думе шмат гаварылі пра чалавека, які ў даўніну даўнюю прадказаў лёс Екацярыне ІІ, яе сыну Паўлу І, кожнаму з яго пераемнікаў. І ўсё спраўджвалася. Даведаўшыся, аднак, пра акалічнасці сваёй смерці, Екацярына пасадзіла вешчуна Авеля – дарэчы, па бацьку-туляку ён Васіль Васільеў – у Шлісельбургскую крэпасць…
– То Авель больш чым за стагоддзе наперад прадказаў рэвалюцыю ў Расеі! – не ўтрымаўся, каб не засведчыць, Пятро Рамановіч.
– Але ж… І гэта ашаламляльна! – выказаўся Раман. Уявіць немагчыма, як глыбока можа сягнуць дух чалавечы.
Утварылася