Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 2

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук

Скачать книгу

дробна перабіраючы старымі, нядужымі нагамі, яны беглі па краі дарогі, задыхаючыся ды ледзь ня падаючы. Усяго некалькі крокаў заставалася ім дабегчы да могілак, як раптам адна старэнькая жанчына спатыкнулася, падвярнула нагу, засталася ззаду. І астатнія бабусечкі ў тую ж хвілю пачулі глухі, тупы ўдар, нібы хтосьці скінуў з гарышча проста на падлогу мех з бульбаю. Хрыпучы і чавячыся сухім, калючым паветрам, яны ўбеглі за агароджу могілак, спрабуючы хоць як уратавацца, хоць як схавацца за крыжы ды магілы. Аўтобус, няспынна сыгналячы, заехаў адразу за імі ды з агідным мэталёвым скрыгатам напароўся на некалькі помнікаў. Паваліліся крыжы, пырснула дробным шклом фара. З вылузанымі вачыма кіроўца выскачыў з кабіны, зірнуў на фару, а потым – ужо асатанела – на бабулек у белых хусьцінках:

      – Харэ бегаць, каргаўё кульгавае!..

      – Што ты?.. Што ты?.. Ты ж нас… Зусім…

      Усё не маглі аддыхацца і нават не маглі гаварыць тыя.

      – Бегаць, кажу, харэ, мумымры каргачыя! Давайце ў аўтобус хутка.

      – Куды?.. Ты што?.. Ты ж падавіў нас! Вуляначку нашу насьмерць пераехаў!

      – Я вам пераеду! Вы ў мяне, скульлё недарэзанае, паезьдзіце! Я з-за вас, лярвоты, фару раскірдзячыў! У аўтобус, каму сказана!!! – аж да пазногцяў зьбялеў кіроўца.

      – Вой, Вуляначку!.. – як ня чуючы, усё ж перакрыла ягоны рык сваім галашэньнем найболей сухацелая бабусечка. – І за што?!

      – За злоснае супраціўленьне падчас арыштаваньня, вось за што, старакірыцы!

      – Якога… арышт… – як рыба, заплямкала ротам тая, што галасіла.

      – Такога! Арышт ёсьць арышт! І супраціўляцца беспалезна. У аўтобус, маць вашу, колькі раз паўтараць, – як і раней, з раптоўнай бясконцай стомаю ў голасе прамовіў, амаль што ня гледзячы на бабусек, кіроўца.

      І бабулькі, выціраючы ражочкамі белых хусьцінак запалыя навек вочы, склаўшы сухою папераю плечы, так нічога і не зразумеўшы, скорана палезьлі ў аўтобус.

      У мястэчку, куды праз паўгадзіны заехаў аўтобус, было ціха. Толькі ў дзіцячым садку, што жывапісна мясьціўся сваімі невялічкімі дамкамі-вежкамі на ўскраіне, ажыўлена раўлі-галёкалі маляты ды квахтушкаю тупала вакол іх таўсматая выхавацелька. Лёгкая брама, звараная зь перавітага дроту, была адчынена, і аўтобус як ехаў так і стаў ужо на тэрыторыі пясочна-арэлевых уладаньняў. Кіроўца, пакуль не вылазячы, апусьціў шкло, і ягоны абгрызены палец замёр у немінучым скіраваньні на выхавацельку:

      – Усе, хто ёсьць! Давайце!..

      – Што… давайце?.. – бы ў поўнае дурнавеласьці спытала тая.

      – Давайце, давайце. На вас у мяне таксама… Так што паедзем.

      – Куды паедзем? Хто? Я?.. – жанчына раптам села ў пясок. Азадкам яна зачапіла нейкага сапельчыка, які страшэнна зароў. – Ціха, ціха… – ня гледзячы на сапельчыка, пачала супакойваць яго выхавацелька.

      – І ты. І кіндэрбобікі твае. І ўсе, – відаць, кіроўцу ўжо сьмяртэльна надакучылі гэтыя ўсе тлумачэньні-аб'ясьненьні,

Скачать книгу