Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 4

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук

Скачать книгу

сплюнуў. Сьліна трапіла на падбародьдзе. Лявон заўважыў.

      – Гы!

      – А о табе! – касматы абсьліняўлены Дронаў кулак уехаў Лявону ў лыч. – Гы…

      – Яны ўсе там чакаюць, а ты… бьесься!.. – размазваючы юху па твары, скугальнуў Печань.

      – Чакаюць? – (Паўза.) – А як… не дачакаюцца?

      – Ты што!!! – Лявон нават забыўся на юху, нават сьвярбячка і тая – бы адпусьціла – на хвілю. – Яны ўсе!.. Там!!! Малаха нават галаву разгвэздала! Верыць!.. А дзяцей… Пра дзяцей!.. Забыў?..

      – Ты мне… пра дзяцей… – Дрон аж задохся. – Заскарупся!..

      – А буду, буду!.. – адбег на бясьпечнасьць Печань. – Здыхлік Міраненчын, што ўсё пальчык смактаў, і таго ўжо ня смокча, вачаняты пад лоб і цю-цю!.. А Бабранятка малое? Ручку да кульці прыставіць і трымае, прыставіць і трымае. Плача!.. Ці не – ужо ня плача… Што малыя – старыя самыя й тыя ўсе паспаўзьліся! А Міхаліха зусім зь дзірбаноў, голымі рукамі магілку раскопвае, кажа, я сваіх і татку-мамку хачу, каб, значыцца, на сьвет белы!.. Паміж сабой біцца пачалі – каму, каб першаму, каб упярод, каб хутчэй!.. А ты!.. “Не дачакаюцца, не дачакаюцца!” Дурны ці шо? Гы…

      – Ты мне яшчэ “гыкні”, яшчэ “гыкні”! – азызлы дронавы твар наліўся барвіскам. – Я яго там не…

      – А хто? Хто? Цьвікі чые? – падскокваў на мейсцы Лявон. На смурод гніючае скуры зьляталіся жоўта-зялёныя мухі. Адну зь іх ён злавіў, кінуў у рот і разжаваў рэштамі пярэдніх зубоў.

      – Ах ты, гаўно! Сука! Лярво падлючае! – ірвануў за брудную кашулю на сябе Дрон Лявона і хадохаў, і хадохаў яму каленкаю, стараючыся трапіць у самыя вочы. – От табе “гы”, падла! От табе “гы”! Гы? Гы, гы?

      – Ты ж мне… Ты ж мне… вока… А-а-а! Вока ня маечкі, гад! – пляжыўся сьлязьмі й крывёю на зямлі Печань.

      – А ты схадзі, папрасі – можа, верне. – Дрон зноў сплюнуў. – Ты што – ня верыш? Ня верыш? – нечакана сьціх ды пасур'ёзьнеў той.

      – Я… – (Зноў паўза, на гэты раз даўжэй за звычайную.) – Я… А во як я! – і ўжо жохнуў Лявону нагою так, як толькі мог, укладваючы ў замах увесь свой зацяты адчай.

      Ягоны нэрвовы суразмоўца брыкнуўся ды змоўк.

      На гэты раз – надоўга.

      Здавалася, паселішча працяла ціш. Але так толькі здавалася.

2

      Яны выпаўзьлі. Усе, адкуль хто мог. І пасунуліся, пацягліся, падзёрліся, пашвэндалі, павалюхаліся, пашкандыбалі, папёрліся, павалачыліся, пагрэбалі, узьбіваючы хто атопкамі, хто босымі пятамі сухі, уедлівы, атрутны пыл няшчаснай дарогі.

      І прыйшлі. І абступілі шчыльна той самы – я г о н ы – буданчык. Па-жульніцку здрадна плакала нечае дзіцятка.

      – Ды прыцісьні ты яго, Божа! Дай сюды!.. Дзіцятка адабралі, прыціснулі, сунулі назад скавытна-счарнелае маці.

      – Цыць! Будзе жыць.

      Спачатку маўчалі. Нібы баяліся нечага ці чакалі. А потым:

      – Ну, ты!.. Бач ты, з-зараза!.. Давай! Ну!.. Дапаможам, як што… Нацярпеўся, не?.. Мала? Мала, выродьдзе паганае? А нам як, га? Думаеш ты сваёй башкаўнёй сранае ці не? Што ж ты – на цьвіках сваіх, га? А малыя гэтыя во няшчасныя – ты пра

Скачать книгу