Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 8

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук

Скачать книгу

і пад гэтым уладным прыхіленьнем, і пад цяжарам бутлі з брагаю, ды паказаў супрузе сваёй, што ступаць трэба як мага бліжэй да плоту і гаспадарчых збудаваньняў. Урэшце, сунуцца на самое дворыска яны і не зьбіраліся.

      А зьбіраліся яны сунуцца і нават, на дзіва, досыць хутка ўшчаміліся, куды хацелі, таму як быў гэты хляўчук чамусьці зачынены на звычайную драўляную зашчапку, у задушны сьвінскі прыстанак – канчальную мэту іхняга не зусім, так бы мовіць, добрасуседзкага візытанцтва.

      Ярка бліснула маланка, другая. Два ўкормленых, угадаваных кабанчыкі ўзбрыкнулі са сьвежае саламянае посьцілкі насустрач нечаканым прыхадням, рохкнулі ды зачухалі лычамі аб перагародку, магчыма, у таемным спадзеве, што зараз, хоць і няўчас, ім дадуць якіх мешанцаў з пракіслымі недаедзенымі блінцамі.

      – Ціха ты, Марыська… – стаяў ледзь жывы Грысь, хоць Марыська ягоная не выдавала ані гуку.

      Ён акідваў п'янотным вокам то аднаго вепручка, то другога, усё ніяк не рашаючыся, на якім спыніць свой выбар. – Давай гэтага… Магамая! – тыцнуў ён пальцам у большага, як яму падалося, трохі лепш укормленага ды дагледжанага, нечакана нават успомніўшы ягоную мянушку.

      – Ну, давай… – замітусіўся па вепручках марылькін пагляд.

      Ёй таксама болей падабаўся гэны, на якога тыцнуў Грысь. Чарнабокі, ладненькі, ён навеяў жанчыне ўспаміны аб басотным сваім дзяцінстве, калі пасьвіла яна падсьвінкаў на выгане і любіла пачухаць якому кручкахвостаму гарэзьліўцу белы гладкі пузанчык ці пад шыйкаю…

      – Давай, давай! Бражкі яму давай! – сыкнуў на жонку Грысь.

      – Вой, зараз… – рукі Марылі ўспацелі; бутля так і наравіла высьлізгнуць зь іх на драўляны насьціл. – Ледзь не ўпусьціла…

      Грысь зьнішчальна наставіў вочы на жонку:

      – Я табе ўпушчу! Давай хутчэй! Пакуль ціха…

      – Вой, а як ня пройме?

      – А як ня пройме, дык… – але Марыля так і не пасьпела зразумець, што хавалася за гэтым страхотным “дык”.

      Кабанчыкі, нібы адчуўшы, што замест мешанкаў ім зараз можа перапасьці нешта нашмат смачнейшае ды больш задзёрыстае, ужо пачалі ледзь ня кідацца на загароджу, за якое муляліся двое гарапашцаў валацужна-партызанскага аблічча.

      – Ну, давай! Лі ў карыта яму, к-кароста!.. – чвэхнуў у сьпіну жонцы Грысь. – Яшчэ ўчуе хто… Адразу канец кіну будзе!..

      – Сам стой ціха! – агрызнулася Марылька. – Я сюды што – сама перлася? – Яна ўрэшце адкаркавала бутлю ды перахіліла яе цераз загарадку: – Гэтаму ліць ці якому?

      – Ды гэтаму, гэтаму! Магамаю!..

      – А я ведаю: Магамай гэта ці Мамай!..

      – У Магамая бакі чорныя. І вуха! Яму й лі! Марыля ніжэй нахіліла рыльца пасудзіны, і ў карыта Магамая паліўся магутны струмень з духам перабрадзілых дрожджаў ды яблыкаў. Гэты жэст, аднак, займеў нечаканыя і не зусім адэкватныя бягучаму моманту наступствы. Бо сам Магамай уставіў лыч у карыта ды пачаў хлябтаць бражку, аж зарохкаўшы

Скачать книгу