Карона на дне віра (зборнік). Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Карона на дне віра (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 5

Карона на дне віра (зборнік) - Людміла Рублеўская

Скачать книгу

– столькі рыбы прывозіў Яська, нібыта самі русалкі зганялі яе ў нерат.

      I толькі адна дзяўчына з тых, што заглядаліся на плячыстага, яснавокага Яську, магла пахваліцца, што плавала ў яго чоўне – ціхмяная Ганулька, зусім не падобная на гарэзную русалку, а хутчэй на стройную пышна-косую бярозку.

      Неяк надарыўся адзін з рэдкіх выпадкаў – вялікі карабель пад чырвоным ветразем з намаляваным на ім вокам кінуў якар насупраць вёскі, і чарнабароды купец пракрычаў з палубы на ламанай мове просьбу – не ведаю, у чым адчулася нястача, але Яська на сваім чоўне хуценька прывёз купцам патрэбнае, і падняўся на палубу-упершыню ў жыцці. I, вядома, толькі смерць магла яго цяпер з тае палубы сагнаць.

      Яська сплыў на чужой ладззі, нават не развітаўшыся з бацькамі. Расказвалі, што капітан, які быў менавіта болын капітанам, чымся купцом, і любіў мора болын, чым грошы і чырвоны тавар, зразумеў тугу і апантанасць беларускага хлапчыны.

      Дарэмна ціхмяная Ганулька праседжвала вечары над рэчкай, гледзячы ў той бок, куды назаўсёды сплыло яе шчасце.

      Апошні раз аднавяскоўцы там і бачылі Ганульку – над глыбокім вірам, пад сумнай бярозкай.

      Паплылі купальскія вяночкі па рацэ, а за імі гады, і патанулі ў віры адзін за другім. На нашу зямлю ў чарговы раз напалі ворагі. Палалі замкі, гарады і вёскі, не луналі над ракой вясёлкавыя ветразі купецкіх караблёў – страшныя знаходкі выкідвалі на бераг рачныя хвалі. I калі паказваўся нечы ветразь – вялікая трывога распачыналася між людзей, бо невядома было, ці гэта свае, ці ворагі. Адойчы праплыла ладдзя пад сцягам, на якім лунаў срэбны вершнік, сцягам нашага князя. Ветразь ладдзі быў прапалены, і сярод вояў мелася шмат параненых. Карабель не затрымаўся, але з яго паспелі папярэдзіць мясцовых людзей, што следам плывуць варожыя караблі, і на іх шмат вояў. Многа караблёў яны патапілі, многа нарабавалі дабра, і пабралі палонных, і ўсё ім яшчэ мала. I заўтра, як даплывуць, спаляць яны вялікі горад, у якім зараз хаваецца шмат людзей.

      Жыхары вёскі зрабілі, што маглі – увагналі ў дно ракі завостраныя ствалы соснаў, там, дзе з аднаго боку – вір, з другога – каменні. Тады наша рака была магутная і шырокая яшчэ болын, чым цяпер. Зусім перагарадзіць яе немагчыма. Але цяпер праплысці па ёй мог толькі дасведчаны чалавек. Жанчыны і дзеці схаваліся ў лесе, мужчыны падрыхтавалі паляўнічыя лукі і стрэлы, абматаныя прасмоленай кудзеляй, і схаваліся ў прыбярэжным кустоўі, у спадзеве, што караблі трапяцца ў пастку і ворагі наблізяцца на адлегласць стрэлу.

      Пад вечар паказалася ладдзя пад чорным ветразем, за ёй – яшчэ дзве. У дно стукнулася вострая вершаліна…

      Заваёўнікі былі сапраўднымі воямі – яны не разгубіліся, змаглі развярнуць свае караблі і ўратавацца. Аднак плыць далей было немагчыма. I правадыр загадаў ісці ў бліжняе паселішча і прымусіць жыхароў правесці караблі праз пасткі. I калі спатрэбіцца – то яны, тутэйшыя, усцелюць дно ракі сваімі целамі і аддадуць яе хвалям сваю кроў.

      Што

Скачать книгу