На дняпроўскім лузе. Міхась Сліва

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва страница 13

На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва Сучасная проза Беларусі

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      За адну ноч альтанка была разабрана.

      Будзе ведаць

      Не кожны нават і ва ўмовах публічнасці адважыцца на свайго начальніка бочку каціць, крытыкаваць, значыцца. Асабліва на такога, як наш. Іван Калістратавіч злы, як чорт. Яго і падначаленыя баяцца, і жонка дома па адной масніцы ходзіць.

      Адзін толькі я рэжу яму праўду-матку прама ў вочы. Пра тое, што падначаленым сваім за дысцыпліну ледзь карак не праеў, а сам ранкам прыходзіць, калі ўсе ўжо на працы. Што падхалімаў вакол сябе напладзіў. Што пах ад яго ў рабочы час, як ад бочкі з півам.

      Словам, ні аб адным ягоным недахопе не прамаўчу. Зарок сабе такі даў. Няхай ведае, што… аб ім гавораць у нашым калектыве.

      На прыёме да ўрача

      – Парфен Ягоравіч! – увайшла ў кабінет медсястра. – Там да вас просіцца на прыём начальнік Глаўка…

      – Вось бюракраты, дык бюракраты! Чаму б не пастаяць, як людзі, у чарзе, не ўзяць талончык да ўрача? Дык не ж, абавязкова яму трэба без чаргі! Хопіць! Больш нікому ніякага патурання! Не прыму! Тым больш, што мой працоўны час даўно скончыўся і трэба бегчы на нараду да галоўнага ўрача.

      – Прабачце, Парфен Ягоравіч, – заявіла медсястра, – але там яшчэ рубшчык мяса з нашага гастранома чакае!

      – Вось як?! Чаму ж вы раней не сказалі? Запрасіце, калі ласка, у мяне яшчэ паўгадзіны знойдзецца…

      Знайшоў выйсце

      Што ні кажыце, а ёсць яшчэ ў нас бюракраты, грубіяны. Мяне ж у гэтым ніхто не папракне. Хоць кірую такой установай, што іншы даўно б з глузду з’ехаў.

      Мяркуйце самі: аднаму тэлефон патрэбен без чаргі, хоць і нумароў свабодных няма, другі скардзіцца на дрэнную дастаўку карэспандэнцыі, у трэцяга радыё маўчыць. Карацей кажучы, працую начальнікам вузла сувязі.

      Працу сваю я арганізаваў па-новаму, ніводнай скаргі не чую. Толькі зазвоніць тэлефон, як мая сакратарка Нэлачка падхоплівае трубку:

      – Сідар Сідаравіч яшчэ не прыйшоў…

      Праз некаторы час новы званок. Сакратарка ласкавым голасам у адказ:

      – Сідара Сідаравіча пакуль што няма…

      Зноў звоняць, зноў гучыць пяшчотны голас:

      – Прабачце, калі ласка, але Сідар Сідаравіч выйшаў…

      У тым, што менавіта так адказвае мая сакратарка, можаце не сумнявацца, бо я заўсёды пры гэтым прысутнічаю.

      Дамафон – штука патрэбная

      У нас на працы зайшла нядаўна размова, ці варта ўстанаўліваць у пад’ездах дамоў дзверы з кодавымі замкамі, а ў кватэрах – дамафоны. Меркаванні былі розныя, але ўсіх пераканаў малады электрык, адзіны халасцяк у нашай брыгадзе, Слава Падбярэжскі.

      – Нават не сумнявайцеся! – горача даводзіў ён. – Калі б не гэтыя самыя дзверы і дамафон, то не ведаю, што было б са мною. Вось толькі паслухайце.

      Пазнаёміўся гэта я з маладой і прыгожай кабетай, Аксанай. Муж яе – нейкі таленавіты інжынер, з камандзіровак не вылазіць. Ну, а я, зразумела, – ад Аксаны. І вось аднойчы толькі мы расслабіліся, чую званок у дзверы. А справа адбывалася на сёмым паверсе. Сунуў

Скачать книгу