Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 11

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку

Скачать книгу

прадаць каму – ад манеты больш супакою. Карчма жыла сваім жыццём: афіцэр размаўляў пра грошы з малым, але адказвала за яго старая габрэйка; гандляр распавядаў пра цудадзейны тытунь жаўнеру; некалькі шляхцічаў складвалі міскі пасля абеду вежай і збіраліся сыходзіць. Вусаты шляхціч, што знішчаў піва, кінуў манету на стол і хутка выйшаў.

      – Дзядзечка, а вы жаўнеры? – ціха спытаў малы гаспадар, калі Дзіна пайшла правяраць працу. – У вас ружжы ёсць?

      – Так, малы.

      – Дапамажыце татачку вярнуцца дамоў. Вы можаце Старога застрэліць… Гэта тут нездалёк. Мяне бабуля не пусціць… лаяцца будзе… Дзядзька Яка хадзіў шукаць і прывёў шмат людзей з балота. Казаў – не жадае Стары пускаць татачку…

      – Цікава, хлопча, і як знайсці гэтага Яка?

      Афіцэр прыкінуў, што добра мець правадніка, які ведае сцежкі ў дрыгве. Тым больш, што патрулі хадзілі толькі па дарогах, а няблага прайсціся і ўглыб – выкурыць бандытаў ці дэзерціраў.

      – А вось ён выйшаў, – кінуў хлопчык на дзверы. – Дзядзечка жаўнер, толькі знайдзіце татачку… Зялёныя людзі таксама яго шукалі з ружжамі, але вас больш, чым іх.

      – Каташ, затрымай чалавека, прапануй грошы, – афіцэр адправіў аднаго з жаўнераў. – Калі пабачым гэтага твайго Старога – падстрэлім яго, не хвалюйся, малы… Але сам разумееш – балота вялізнае, ён можа хавацца дзе заўгодна. І даўно яго «зялёныя» людзі шукалі?..

      Малы ўзгадваў, калі гэта было – два ці тры тыдні таму. Афіцэр задумліва гладзіў кубак вялікім пальцам – нешта яму не падабалася. Зялёныя людзі… Дрыгва… Патрулі сюды даходзілі, але гэта было нядаўна. Зялёныя…

      – Малы, а што гэта былі за людзі?

      – Дзядзька казаў, што жаўнеры таксама. І галоўны ў іх такі высокі, з жалезкай з птушкай.

      – Такой? – афіцэр дастаў польскую манету з арлом.

      – Такой. Але ў той дзве галавы было…

      – Курва!

      Афіцэр падскочыў з месца і кінуўся да дзвярэй. Зялёныя жаўнеры з двухгаловым арлом – рука сама выхапіла шаблю. На вуліцу. Ён шукаў вачыма жаўнера, які пайшоў наймаць правадыра. Ні яго, ні вусатага шляхціча не было.

      – Да ружжа! Дзе Каташ? – перапалохаў вайскоўцаў афіцэр.

      – З’ехаў з правадыром да вёскі, пане. Хутка вернуцца. – супакоіў жаўнер.

      – На коней! «Правадыр» – маскаль, – заскочыў у сядло ён.

      Дзесяць чалавек паімчаліся па дарозе. Паміж дрэваў. Падымаючы пыл. Да двух постацяў наперадзе было крокаў з тысячу. Адзін вершнік павярнуўся назад. Афіцэр біў каня шабляй плазам. Сем соцень крокаў. Вершнік выцягнуў пістолю і прыставіў да другой постаці ў сінім мундзіры. Стрэл…

      Коні рваліся наперад – дзесяць за адным.

      26 ліпеня 1794 года

      Драўляная хата добра ўрасла ў глебу, ці, лепш сказаць, у дрыгву. Сцяжынка да дзвярэй блішчэла заімшэлымі валунамі – вельмі проста паслізнуцца. Ганак ля хаты таксама абкладзены камянямі, бо знаходзіўся ніжэй за зялёную паверхню. Да сцяны прычэплены ланцуг, другі канец якога знікаў

Скачать книгу