Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 7

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку

Скачать книгу

трымаючы відэлец з кавалкам смажанага мяса. – Мне крычаць – бойка, маскалі, а тут вы.

      – Вы хто? – Гавел стаяў у баявой стойцы.

      Уланы хутка, перабіваючы адзін аднаго, распавялі пра спрэчку наконт заканадаўства і яго выкарыстоўвання пад час вайны. Харунжы даеў мяса і тыкнуў відэльцам у драгічынца.

      – Ты, пан, кажаш, што мой чалавек злодзей, але і я там быў. Што, атрымоўваецца, я таксама браканьер? У нас ёсць распараджэнне збіраць правізію ўсюды, дзе толькі можам.

      Яна будзе аплачана праз казну. Перапіс гэтых птушак, як і астатняга, будзе дададзены да папер дывізіі, і пасля вайны сам кароль вырашыць, плаціць або не. Ці ты хочаш паспрачацца з генералам, які аддаў загад на адлоў звера?

      Генерал-маёр Серакоўскі[3] насамрэч нічога не ведаў пра паляванне. Але на абед яму падалі добра засмажаную нагу дзіка, якая была сустрэтая вельмі станоўча. Да і наўрад ці хто будзе пісаць паперу пра дзясятак-другі дзічыны там, дзе мядзведзі могуць проста прыйсці ў агарод і заначаваць.

      – Таму, Янка, прасі прабачэння ў пана, што вызваў яго на двубой. Ты, пан з міліцыі, прасі прабачэння ў майго чалавека за абразу… А, кажаце, першы пачаў служка? Ён шляхціч?

      – Не, пане, – збянтэжыўся Яшка. – Габрэй.

      – Тады дзесяць бізуноў, – Сыракомля сышоў да сябе.

      23 ліпеня 1794 года

      Дзверы вазка, упрыгожаныя белай сякерай на чырвоным шчыце, адчыніліся. Мужчына ў цёмным паходным мундзіры накіраваўся да ўвахода ў дом старасты.

      – Генерал-маёр прымае? – перадаў паперы мужчына.

      Вартавы прачытаў надпіс на лісце, паднёс пячатку да святла і знік за дзвярмі на некалькі хвілін.

      – Так, пана чакаюць. Прашу за мной.

      Яны прамінулі доўгі калідор з партрэтамі шляхты і ўвайшлі ў кабінет. Па пакоі былі расстаўлены скрыні з дакументамі, кнігамі, мапамі, паперамі і іншымі канцылярскімі прыладамі – штаб дывізіі пераязджаў амаль кожны дзень, і разбіраць усё не паспявалі. Вартавы абвясціў, што прыйшоў генерал-лейтэнант Павел Грабоўскі[4], і зачыніў за сабою дзверы.

      За сталом таўсманы чалавек гадоў сарака чытаў ліст. Кіцель вісеў на крэсле, а шабля стаяла побач. Генерал-маёр Серакоўскі жэстам прапанаваў наведвальніку сядаць.

      – Вы спазніліся, – ён адклаў ліст да другіх папер.

      – Так, пан, але мы чакалі патрулёў, каб сабраць больш інфармацыі. Спадзяюся, генерал прабачыць мне.

      Генерал маёр прагледзеў ліст. Нічога істотнага: «просім прыняць», «размаўляць як са мною» ды «найлепшых пажаданняў». Звычайны рэкамендацыйны ліст, з якім адпраўляюць амбасадара ці прадстаўніка. Пасля хуткага знаёмства Грабоўскі выцягнуў яшчэ два аркушы з-пад мундзіра. Адзін ліст ад генерала Хлявінскага, другі ад пана Карніціча, што загадваў рэкагнасцыроўкай у літоўскай дывізіі. Серакоўскі зламаў пячатку на першым. Хутка прагледзеўшы тэкст, ён працягнуў:

      – Добра. У вас ёсць дзе спыніцца ў Шарашове?

Скачать книгу


<p>3</p>

Караль Ёзаф Серакоўскі (1752–1820) – польскі генерал-маёр, узначальваў польска-літоўскую дывізію падчас вайны 1794 года.

<p>4</p>

Павел Ежы Грабоўскі (1759–1794) – дзяржаўны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнант, стараста ваўкавыскі.