Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 3

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку

Скачать книгу

вы, бо маладыя. Я не жадаю тут расейцаў. Я не жадаю тут палякаў. Я не жадаю тут нікога. Гэтай вёсцы гора хапае і так. Учора памёр Язэп Вірны, яго затаптаў бык. Бласлаўлю я на забойства гэтага быка? Не, бо гэта Божая істота, якая таксама жадае жыць, хай нічога і не разумее. Мы забіваем жывёл, у якіх няма душы, і то нам потым няёмка. А вы хочаце, каб Божая Маці дапамагала забіваць людзей, такіх жа, як вы? Не прымушайце святых абліваць сябе крывёй дзеля вашай забавы. І апусціце шаблі, гэта святое месца. Мяне вы імі не напужаеце, я быў і пры Бары[1], і пры Таргавіцах[2]. Я бачыў шмат чаго з абодвух бакоў.

      – Прабачце… – пасунуў пояс з шабляй Базыль. – Але…

      – Святы ойча, а дасць Божая Маці сваё бласлаўленне на цяжкі шлях? Абароніць нас ад благога і… і дапаможа вярнуцца дамоў? – кінуў манету ў ахвяраванне Янка.

      На двары царквы жаўнеры збіралі зброю пасля кароткага прывалу.

      – Дзядзечка, а вазьміце мяне з сабою біць маскалёў.

      – Як зваць? – адвязваў каня ўлан.

      – Усе мяне клічуць Кгомша. Вазьміце, у мяне нават куля ёсць. Во! – хлопчык паказаў свінцовы шарык.

      – Адкуль яна ў цябе?

      – А вы нікому, дзядзечка, не скажаце?

      Шэрагі жаўнераў праходзілі міма царквы. Блакітная фарба кроплямі застыла на сярэдзіне сцяны («Трэба будзе перафарбоўваць», – меркаваў святар). Тысячы мундзіраў збіралі на сябе пыл вясковай дарогі. Яны ішлі, як на свята, дзе кожны, селянін і шляхціч, купец і сенатар, знойдзе сабе смерць.

      21 ліпеня 1993 года

      – …з вёскі я, да бабулі прыехаў, – выцер нос рукавом хлопчык.

      Сухі дзядуля пазіраў на нечаканасць, што напаткала яго якраз у час падвячорка. Пацёртая куртка, хутчэй за ўсё старэйшага брата, звісала з плеч, гумавыя боты даходзілі аж да калена, а ў даўгіх валасах заблыталася ігліца.

      – Шмат жаб’юкоў напаткаў? Дай глянуць?

      Хлопчык працягнуў плецены круглы кошык, у якім ляжалі некалькі падбярозавікаў, лісічкі, даволі вялікая сям’я сыраежак і некалькі грыбоў, што вырашылі застацца інкогніта для хлопца.

      – Гэта бабці маёй, гэта суседцы… – дзядуля запусціў руку ў грыбы.

      – Не дам, гэта маё. Сабе самі збірайце, – схаваў здабычу за спіну хлопец.

      – Бач які. Дзяліцца не хоча. Ты б усё роўна гэтыя дома выкінуў. Не ведаеце вы, як смачна прыгатаваць пяркожаў. Яшчэ і старых не паважае, – зазірнуў цераз падлеткавае плячо дзядуля. – Давай я табе распавяду тры казкі, а ты мне за гэта дасі тры жаб’юкі.

      – А можа, лепш шлях да вёскі пакажаце?

      – А можа, і пакажу…

      Стары ведаў усе сцежкі ў гэтым лесе. Чорнае дрэва, сто крокаў да маліны, улева, пакуль не ўвапрэшся ў буяк, абысці бервяно, якое засялілі імхі, тры крокі ўбок (каб не наступіць у скарбніцу вавёркі), яшчэ пяць дзясяткаў крокаў на поўдзень…

      – Дык вось, – стары ўзяў у рукі першы грыб, жоўты, як сонейка. – Жыў на вялікай гары стары цмок. Калі ён быў малы, усе навакольныя вёскі шкадавалі яго, прыносілі ежу ды дапамагалі

Скачать книгу


<p>1</p>

Барская канфедэрацыя (1768–1772) – вайскова-палітычная канфедэрацыя Рэчы Паспалітай, абвешчаная ў мястэчку Бар, дзеля абароны ўнутранай і знешняй незалежнасці Рэчы Паспалітай, накіраваная супраць расійскай агрэсіі і супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

<p>2</p>

Таргавіцкая канфедэрацыя (1792) – саюз магнатаў Рэчы Паспалітай супраць прагрэсіўных рэформ Чатырохгадовага сойма 1788–1792 гг.