Под Рождественским небом. Сборник поэзии и прозы. Александр Николаевич Казеко

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Под Рождественским небом. Сборник поэзии и прозы - Александр Николаевич Казеко страница 7

Под Рождественским небом. Сборник поэзии и прозы - Александр Николаевич Казеко

Скачать книгу

сэрцы людзей напаўняліся мірам.

      Каляднай вячэрай нас стол сустракае,

      Сянцо разаслана пад чыстым абрусам.

      У цэнтры стала, ці не знаць беларусам,

      Куцця, як галоўная, месца займае.

      Малітва прачытана, свечка на куце.

      Спачатку за стол гаспадар сам сядае

      І першую лыжку куцці пакідае

      «Дзядам», іх, на жаль, нам ужо не вярнуць.

      На месца за стол потым кожны садзіўся.

      Усіх страў дванаццаць стаіць на абрусе,

      Ад кожнай патроху пакаштаваць мусіш.

      Раство наступіла! Хрыстос нарадзіўся!

      Наталля Цвірко

      СВЯТАЯ НОЧ

      Ноч рассыпае шчодра зоры

      На цёмным неба палатне.

      Свае карункі і ўзоры

      Мароз малюе на акне.

      Заціхлі ў шэрані ўсе дрэвы,

      Іх сонны вецер не кране.

      Святая ноч! І зноў ты верыш,

      Што шчасце дом не абміне.

      І снег паволі лёгкі, чысты

      Схавае крыўды і тугу.

      Я гэтай ночы ўрачыстай

      Святло ў сэрцы зберагу.

      КАЛЯДЫ

      Каляды – і ў чаканні цуду,

      Навокал заціхае свет.

      І прыгажосць такая ўсюды,

      І белы-белы ўсюды снег!

      Так верыцца ў шчасце шчыра,

      Так прагне цеплыні душа.

      І недзе там анёлаў крылы,

      Дзе неба зорная мяжа.

      Хай будзе з радасцю спатканне,

      Хай мары здзейсняцца ў нас!

      Каляды – светлае чаканне,

      І добрых цудаў дзіўны час.

      У ЧАРОЎНУЮ НОЧ

      У чароўную ноч Нараджэння Хрыстова

      Нараджаецца свет зноў нібыта нанова.

      Там, у светлай цішы, ззяюць зоркі святочна,

      І глядзяць з абразоў Маці Божае вочы.

      І так прагне душа цеплыні і надзеі,

      У калядную ноч заціхаюць завеі.

      Зноўку крыўды і боль белы снег засыпае.

      Нараджэнне Хрыста сёння свет сустракае.

      Алеся Азаренко

      В ярком свете звезды Вифлеемской,

      На краю благодатной земли,

      Под покровами тайны вселенской

      Весть благую волхвы донесли.

      И по свету та весть полетела

      Не сходя с человеческих уст.

      – Богом послан на землю спаситель,

      У Марии рождённый Иисус!

      Возвещая великую радость,

      Ангел ясли окутал крылом

      Пастухи на коленях склонились

      Пред рождённым в пещере Христом.

      А свеча тонким светом струилась

      Озаряяя его в пеленах.

      Мать Мария тихонько молилась.

      Божий сын засыпал на руках.

      Он был послан на землю святую,

      Для спасения мира всего

      За грехи человечьи жестоко

Скачать книгу