Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава страница 3

Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава

Скачать книгу

будзе гаротным, бедным ды яшчэ і нежанатым?

      – А так!

      А Саўка ды Грышка як такую гаворку пачуюць, то, нібы ў вялікім клопаце, бегма бягуць насустрач. Пра крыўды ранейшыя не ўспамінаюць, але пытаюцца, спрачаюцца, адзін аднаму не вераць, хоць адзін пра аднаго ведаюць усё дазвання.

      – Ці ты, Саўка, моцны чарадзей, а ці не? – пытаецца ў яго Грышка.

      – Ды які з мяне чарадзей, – адмаўляецца Саўка. – А ты, Грышута, добра варожыш?

      – Зусім з варажбой не знаюся, – упэўнена мовіць той.

      – А ты ж, Саўка, з сонейкам вітаешся, – разважае гэты.

      – А ты ж, Грышка, з маладзічком вітаешся, – задуменна кажа Саўка.

      – А ты адкуль тое ведаеш? – гэта Грышка.

      – А ты адкуль тое ведаеш? – гэта Саўка.

      – А я ж сам з сонейкам вітаўся, – прызнаецца Грышка. – Яно мне сказала…

      – А я ж сам з маладзічком вітаўся, – прызнаецца і Саўка. – Ён мне сказаў…

      – Не веру табе! – тупне правай нагой адзін.

      – Не веру табе! – тупне левай нагой другі.

      – Невялікі ты чарадзей! – вырашае Грышка.

      – Ды і ты не надта каб варажбіт важнецкі, – упэўніцца і Саўка.

      – Да чорта схадзі, ён табе дапаможа мне кепствы строіць!

      – Сам у яго дапамогі прасі! Ты ж мне заўжды зайздросціш!

      – Сам ты чорт! – губляе цярпенне Грышка.

      – Ад рагатага чую! Бо як маеш жонку, то маеш і рогі! – кіпіць і Саўка.

      І ў аднаго, і ў другога вочы поўныя-поўныя ад такой шчырасці… Сэрцы ж не каменныя, а жывыя, трапяткія. Сонцу адгукаюцца, маладзічку адкрываюцца, чары і прыгажосць вакол сябе бачаць, дык сказаць нельга, што зусім не спагадныя. Як быццам і адзін, і другі хочуць пакінуць сварку, але ж нешта ім замінае. Відаць, замова нейкая. Пакуль тое ды другое вялося, сурочылі іх суседзі, сваякі, суседскія сваякі… І прызнае Саўка, што Грышка чарадзей не цёмны… А і Грышка Саўку назаве светлым. Можа, што і пагодзяцца? Усялякае здараецца!

      – А ведаеш, Саўка, – мовіць урэшце Грышка, – раскажу я табе не казку, а праўду. Адно слухай!

      – І я ж, Грышута, ні словам табе не зманю, а казку распавяду!

      ЯК ЛІСА, ВОЎК ДЫ МЯДЗВЕДЗЬ ШЧАСЦЕ ЗДАБЫВАЛІ…

Тры казкі

      Ці даўно-даўненька, ці ўчора-ўчоранька, ці зусім за сівым часам, але ж вялося на свеце, што падарожнічалі разам ліса, воўк ды мядзведзь. Вандравалі, дзівіліся, справы добрыя рабіць ані забыліся. А яшчэ сябравалі, жартавалі, адно аднаму дапамагалі, каб усім весела было. Так і хадзілі па свеце зімой і летам, вясной і ўвосень.

      Дзеелася ўсё зазвычай так… Ліска першай па шляху прымройлівым прабяжыць, усё пабачыць і ўжо ваўку ды мядзведзю скажа, куды пайсці лепей. Падумаюць воўк ды мядзведзь, але разам не пойдуць, воўк як самы хуткі шлях пэўны разведае. А ліска тым часам штонебудзь смачненькае сабе сцягне. Тады ўжо мядзведзь вяльможна абраным шляхам тупаціць, а воўк туды-сюды зыркае, чаго б скрасці… Дык што ж урэшце? Ліса што-небудзь ухопіць, шэра-шэранькі

Скачать книгу