Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава страница 6

Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава

Скачать книгу

занепакоіліся тыя, неўпрыкмет пагадзіўшыся адно з адным.

      – А не зловіш ты, дзедку, у возеры ніводнай рыбіны! І да іншых азёр не хадзі, тое ж самае будзе.

      – Авой, зачараваў! – загаласіў дзед.

      – Авой, жывымі ў вір зацягнуў! – загаласіла баба. – Лепей мяне русалкай зрабі, лягчэй плакаць будзе!

      – Магу з вас абодвух русалак счарадзеіць! Хочаце? – ласкава ўсміхнуўся каралевіч.

      Дзед і баба злосна маўчалі, відаць, рабіцца русалкамі не хацелі, а на каралевіча і зусім пакрыўдзіліся.

      – А як не хочаце русалкамі рабіцца, – казаў далей каралевіч, – то вунь тую цікаўную ліску, што ў хмызняку хаваецца, за намі падглядае-падслухвае, злавіце ды жывую мне прынясіце.

      Авой! І трэба ж было так неасцярожна вызірнуць! А каралевіч моцны чарадзей, адразу мяне заўважыў, хмызнякоўніка вунь як напужаў… «Ліска, ліска! Бяжы, хавайся хутчэй», – шэпча мне гэты шэры. – «А то зробішся рыжай русалкай…». Рыжая русалка? Авой! Толькі так падумала, а ўжо з усёй моцы бегла! Дзед з бабкай – за мною.

      Не дагналі. Куды ім, старым, за мной паспець. А ці ўцякла? Казалася ж даўно, што не сілай, а розумам, то бабка і дзедка за розум і ўзяліся… І трэба ж было ім, баязліўцам, так каралевіча спалохацца! Я сама з той неспадзяванкі цэлую ночку ў хмызняковых нетрах прасядзела.

      З раніцы яшчэ ніякай шкоды не ўчыніла, адно падумала, што трэба дармавой смятанай паласавацца, аж кажа мне хмызнякоўнік, што дзедка на мяне пастку ставіць! І як мне цяпер па сцежках лясных хадзіці? Ды і рыбаліць дзед не паехаў, чым жа пасля частавацца буду?

      Да хаткі бабінай ды дзедавай цішком крадуся, нават курэй не ганяю. Карысьці з гэтых крыкух-квактух, ніколі на іх і не квапілася. Крадуся, азіраюся, а бабка стараецца, варожыць: «Цьху-цьху-цьху! Каб жа ліска хвастком за пень зачапілася, у дзедава сіло папалася, вадзяному каралевічу аказалася. Цьху-цьху-цьху!»

      – Бабка, – кажу, – а бабка, хто ж так чаруе? Так нават квактух тваіх не замовіць! Не тое, што мяне…

      – Цябе, чарадзейку рыжую, – звыкла так пазірае на мяне бабка. – Дык я ж цябе і замаўляць не буду, адно ў сіло ўблытаю, а там ужо няхай каралевіч-вадзянік рады якой дае!

      Толькі мовіла тое, як з кустоўя, дзе я хавалася, раптам хлоп на мяне сіло, не чарадзейнае, звычайнае, але ж не выблытацца з такога! Тарганулася туды-сюды – аніяк. Трэба было сябраваць і з кустоўнікам, які вунь хуценька хаваецца за хату, мільганула запозненая думка.

      А бабка ўзрадавана плешча ў ладкі:

      – Папалася, зладзейка лясная, чарадзейка злая! Добра мы прыдумалі: дзед пайшоў з хаты, каб вочы табе адвесці, а я ж цябе паймала. Аддамо вадзяному каралевічу, дык ён нас прабачыць, а яшчэ будзе нам удосталь рыбы!

      – От, бабка, будзе табе радасць, – кажу на гэта. – Раніцай рыба, удзень рыбка, а ўвечары рыбіна! Адно не буду, рыжая, прыгожая, па лясных сцяжынках хадзіць, табе з дзедам гаварыць: «Жывіце ладна ды згодна».

      – А калі ты нам такое казала? – не паверыла бабка.

      Неўзабаве і дзед прытупаў. З таго, што ў пастцы сяджу, радуецца, як самаму вялікаму святу:

      – А

Скачать книгу