…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу …І прыдбаў гэты дом - Мікола Адам страница 2

…І прыдбаў гэты дом - Мікола Адам Жаночыя лёсы

Скачать книгу

на гэта, утраіх з «фурманам» на вазку, з белым пудзяльком на каленях, нямецкі афіцэр і перакладчыца раз’язджалі па акрузе і збіралі звесткі, неабходныя партызанам. Да прыкладу, зварочвалі да вакзала і выпытвалі ў начальніка расклад руху цягнікоў, якія прымусова вывозілі людзей у Германію.

      У лесе Ота насіў шапку-вушанку з апушчанымі ўніз вушамі і, па-руску, набакір, курыў самакруткі і па-дзіцячы радаваўся, калі атрымоўвалася вывучыць і вымавіць чарговыя словы на мове каханай. Яго называлі «немец-партызан», а ён называў Машу «сваёй вяснянкай». Яны марылі пасля вайны жыць у Маскве, вывучыцца на настаўнікаў і нарадзіць трох сыноў. Аднак па іх следзе, як ганчак, ужо бегла гестапа.

      Машу і Ота нехта здаў немцам, паквапіўшыся, відаць, на ўзнагароду. Іх чакалі, калі яны вярталіся з чарговага задання. Зразумела, закаханыя шуснулі ў лес, спадзеючыся адарвацца ад пераследнікаў, прадзіраліся праз вясенні буралом 1943 года і адстрэльваліся, пакуль мелі патроны, якіх, вядома, катастрафічна не хапала. Цяжка сказаць, як яны загінулі, бо сведкаў іх гібелі не было, але факты сведчаць пра тое, што, хутчэй за ўсё, Ота спачатку застрэліў Машу стрэлам у скроню, прытуліўшы галаву дзяўчыны да сваёй, а пасля апошнім патронам забіў сябе. Жывымі здавацца ворагу не мела сэнсу.

      Раззлаваныя тым, што не здолелі захапіць партызан жывымі, як было загадана начальствам, немцы расстралялі трупы, што мірна сядзелі на снезе, спінамі абапіраючыся на паваленую непагаддзю сасну, нібы жывыя. Толькі праз тры тыдні іх целы адшукала Машына мама.

      Зразумела, што ні Вільгельм Адам, ні Ота Адам, ва ўсялякім разе вышэйназваныя, ніколі не з’яўляліся нашымі родзічамі. Сваякі дзеда Івана з іншай пясочніцы. Цалкам магчыма, што ён проста прыдумаў цікавую показку для летуценнага ўнука ці, горш за тое, атрымаў прозвішча ў дзіцячым доме накшталт мянушкі. На жаль, праўды ўжо ніколі не пачуць. Аднак вельмі хочацца верыць, што легенда зусім не легенда, прыняць той факт, што ты немец, і супакоіцца. Бо, нягледзячы на подзвіг Ота Адама, дзейнасць сям’і Манаў, Гётэ, Гофмана, Гейнэ, Шылера, Рэмарка, Бёля, Кафкі, Гесэ, Фейхтвангера, Келермана, Брэхта, Цвейга, Верфеля, Зегерс, Елінэк, Зюскінда, Граса, Вагнера, Штраўса, Ліста, Моцарта, Бетховена, Фасбіндэра, Шыгулы, Бляйбтроя, Швайгера, Патэнты, Ханекэ, я ненавідзеў немцаў усё сваё жыццё. Вядома, не тых, з кім хадзіў у адзін садок, а пасля вучыўся ў адным класе ў Шахцінску. Германскіх немцаў. Савецкая прапаганда хораша працавала з падатлівымі дзіцячымі мазгамі, і я не адрозніваў фашыстаў, антыфашыстаў і нацыстаў. Цяжка перадаць маё агаломшанне ў той момант, калі я даведаўся, што таксама фрыц. За плячыма ў мяне ўжо было больш за трыццаць пражытых гадоў, але навіна літаральна збіла з ног, адправіла аперкотам у глыбокі накаўт. Цяпер ненавіджу сябе. За тое, што нібыта гэта я Гітлер і вінаваты ў генацыдзе народаў свету і спальванні кніг тых жа Манаў, Джэка Лондана, Эміля Заля, Гогаля, Талстога, Дастаеўскага і многіх іншых, прызнаных «геніем» фюрэра ДЭГЕНЕРАТЫЎНАЙ літаратурай. Сапраўдныя дэгенераты

Скачать книгу