…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу …І прыдбаў гэты дом - Мікола Адам страница 6

…І прыдбаў гэты дом - Мікола Адам Жаночыя лёсы

Скачать книгу

па прыступках, налаўчыўся нацягваць правады без сумятні і з матэматычнай дакладнасцю. У брыгадзе яго цанілі, а ён рабіў усё, што ад яго патрабавалася і нават болей, каб забыцца. Работа ратавала бацьку ад Раі. Ён мучыўся сам, мучыў яе, а яна мучыла Зімоўскага. Доўга так працягвацца не магло. Таемныя бацькавы спатканні з Раяй неўзабаве сваю таемнасць страцілі, што не дзіва для вёскі. Вёска – як тая сарока: калі нешта цікавае ведае нехта адзін, абавязкова падзеліцца навінамі з астатнімі.

      Зімоўскі прыходзіў да дзеда Івана (з бацькам сустракацца не схацеў), і яны ўдваіх вырашылі, што рабіць далей з Раяй і бацькам, дакладней, з бацькам.

      Затым гэтае рашэнне дзед Іван пераказаў сыну, і той з ім пагадзіўся. Не адразу, зразумела, а пасля чацвёртай чаркі.

      Рашэнне было такое: адправіць бацьку да малодшай бабінай сястры Груні ў Казахстан. Ён там супакоіцца, можа, застанецца, калі спадабаецца, назаўсёды, а Рая паплача-паплача, дый забудзе, і ўсё ў яе наладзіцца з Зімоўскім, які, дарэчы, вельмі кахаў жонку.

      Бацькава цётка Груня была малодшай з дванаццаці дзяцей, якіх жыццё, калі тыя выраслі, разнесла, быццам пасеяла, па розных кутах былого Савецкага Саюза. Яна ж бацьку, лічы, і выняньчыла, бо дзед Іван з бабай Марусяй крыху пабылі ў Вёсцы пасля Карэлафінску і неўзабаве зноў туды з’ехалі. Пасля заканчэння школы цётка Груня з сястрой-пагодкай Соняй паступілі ў Мінскае медвучылішча. Маючы на дваіх адны туфлі і адну святочную сукенку, на танцы ў Дом культуры хадзілі па чарзе. Соня знайшла там сабе баяніста Толіка і засталася ў Мінску, працавала доўгі час медсястрой у дзіцячай паліклініцы на Сонечнай і здавала кроў на патрэбу людзям, за што атрымала званне Ганаровага Донара БССР. У Груню закахаўся салдат-срочнік з вайсковай часці, што размяшчалася ў Райцэнтры. Пазнаёміліся ж яны ў Вёсцы, падчас вайсковых вучэнняў. Праз Вёску часта праходзілі войскі ў тую пару: пехатура, танкавыя, мотастралковыя і нават дэсантныя. Паглядзець на баявую тэхніку і салдат з афіцэрамі мінакі выходзілі ўсім дваром, цікаўныя дзяўчаты выскоквалі бліжэй да дарогі, па якой пылілі вайскоўцы. Цётка Груня не была выключэннем. Яна якраз прыехала ў Вёску на летнія вакацыі паднабрацца сіл перад апошнім курсам вучобы. Вылучаючыся з усіх сясцёр непадробнай прыгажосцю, ёй бы ў артысткі кіно падацца. Не горш за Быстрыцкую справілася б з роляй Аксінні ці за Гурчанку ў «Карнавальнай ночы»: умела і спяваць так, што заслухоўваліся нават дрэвы і вецер, і танчыць гэтак, што сама Айседора Дункан пазайздросціла б. А выбрала прафесію фельдшара, больш патрэбную маладой савецкай краіне, чым артысткі. Да таго ж артысты – людзі недасяжныя, незямныя, куды цётцы Груні да іх – вельмі нават зямной, хоць і прыгажэйшай за будзь якую артыстку.

      Дзядзька Жэня, калі пабачыў цётку Груню ўпершыню, – забыўся, што ён салдат і ідзе шараговым байцом у агульнай калоне. На мулкіх нагах ён выйшаў з калоны, нягледзячы на выкрыкі старшыны вярнуцца ў строй і пагрозы гаўптвахты. Цётка Груня стаяла пад разгалістай

Скачать книгу