…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу …І прыдбаў гэты дом - Мікола Адам страница 9
– Зусім блізенька, – усміхнулася дзяўчына яму ў адказ. – Рухайся за намі, не пашкадуеш, – абяцала ці не рай. Зноў рай? Бацька спадзяваўся, што дзяўчына мела не райскае імя. Адной яму ўжо хапіла.
Яна назвалася Зарынай. І бацька з палёгкай уздыхнуў.
Раніцай яго знайшоў вартаўнік будоўлі новай высоткі ў бетоннай трубе. У адных трусах, майцы і шкарпэтках бацька ляжаў нерухома, нібы труп, за які вартаўнік – сталых гадоў, але яшчэ не стары мужчына – яго і палічыў. Ён аж падскочыў, спалохаўшыся, калі бацька прабубніў, што змерз. Вартаўнік перажагнаўся, выцягнуў бацьку з трубы і завалок у сваю бытоўку, дзе раскатурхаў і напаіў гарбатай. З апрытомненнем з’явіўся і нясцерпны боль у галаве. У чэрап, здавалася, малацілі, не шкадуючы высілкаў, нібы ў званы, кувадламі. Бацька не ведаў, дзе ён, і не памятаў, як трапіў у трубу. Па логіцы, было зразумела, што яго апаілі і абрабавалі. Ён успомніў Зарыну і таго казаха, які з ім загаварыў. Зарына называла яго Агайдарам. І гэта ўсё. Бацька разумеў, што ён з імі некуды паехаў ці пайшоў, але нічога не памятаў. І як ні намагаўся, як ні напружваўся прымусіць памяць працаваць – не атрымлівалася. Каб падкруціць гайку якім слясарным ключом – гэта калі ласка. Памяць жа – рэч складаная і далікатная. Ёй так проста гайкі не падкруціш, калі яна дала збой.
Упэўнены, што на памяць спадзявацца няварта, бацька папрасіў вартаўніка патэлефанаваць дзядзьку Жэню і прадыктаваў нумар яго хатняга тэлефона. Дзядзька Жэня неўзабаве прыехаў за пляменнікам на машыне, аддзячыў вартаўніка трохлітровым слоікам піва і паехаў у гараж. Дамоў не павёз, каб не турбаваць і не хваляваць жонку.
Кораценька бацька распавёў дзядзьку пра свае прыгоды, пагадзіўся з тым, што вінаваты сам, і паабяцаў разабрацца з рабаўнікамі, бо дзядзька ўжо прапаноўваў дапамогу і сваю, і міліцыю падключыць.
Ну сам дык сам. Бацька заўсёды ўсе свае праблемы вырашаў самастойна. Як Чак Норыс, пра якога, зразумела, у той час ніхто ведаць не ведаў.
Адмыслова ён не шукаў Зарыну і Агайдара, але часта задумваўся, што з імі зробіць, калі знойдзе. Не ў міліцыю ж павалачэ. А вось яны могуць кінуць на бацьку заяву, калі той іх адлупцуе, і пасадзяць за мілую душу. Чамусьці ў гэтым бацька не сумняваўся. Тым не менш прыходзіў па выходных да рэстарана, прагульваўся каля дзвярэй хвілін пятнаццаць, але ўнутр не заходзіў, курыў і сыходзіў.
Толькі пад Новы год, і тое выпадкова, ён сутыкнуўся нос да носа з Зарынай у грамадскім транспарце. Вяртаўся з працы маршрутным аўтобусам і стаяў каля акна, калі на адным з прыпынкаў пасажырскай хваляй да яго грудзей вынесла дзяўчыну, прыціснула, а выхад спрэсавала. Зарына апынулася ў пастцы, якая схапіла яе і трымала мёртвай хваткай. Дзяўчына адразу пазнала бацьку, убачыў па яе вачах, аднак не спалохалася, а калі спалохалася, то на імгненне. Адчайна, куражліва засмяялася яму ў твар. Бацька раптам узяў і пацалаваў яе ў вусны, што крыўляліся насупраць ягоных губ. Яны былі халоднымі з марозу і салодкімі, як марожанае.
– Дурак! – прашаптала яна пасля.
Яны